17:51 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.43
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
4710

У гэтым годзе данюшаўцы адзначылі 30-годдзе вяртання святыні – касцёла Найсвяцейшай Тройцы - вернікам.

Традыцыйнае свята ў вёсцы Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці штогод праходзіць у першую нядзелю жніўня. На плошчы каля старажытнага касцёла Святой Троіцы збіраюцца вернікі і госці вёскі.

Шмат вернікаў з'язджаецца на свята ў Данюшава
© Sputnik Альфрэд Мікус
Шмат вернікаў з'язджаецца на свята ў Данюшава

У гэтым годзе на свята з нагоды 210-годдзя асвячэння касцёла на свята завітаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч
© Sputnik Альфрэд Мікус
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч

Вёска Данюшава знаходзіцца на правым беразе ракі Вілія. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны тут уладальнікамі мясцовага маёнтка Саковічамі ў 1483 годзе. Старажытная святыня не захавалася, у адноўлены выглядзе святыня была пабудаваная ў 1809 годзе. З таго часу Данюшава стала самастойнай парафіяй.

У пасляваенныя часы савецкія ўлады зачынілі касцёл: культавыя прыналежнасці выкінулі на вуліцу, каштоўныя рэчы вывезлі ў Смаргонь, а астатняе спалілі.

У гэтым годзе вернікі святкавалі 30-годдзе вяртання ім святыні
© Sputnik Альфрэд Мікус
У гэтым годзе вернікі святкавалі 30-годдзе вяртання ім святыні

Мясцовыя жыхары змаглі выратаваць толькі абраз Божай Маці без шатаў, а таксама срэбнае і галубое ягняткаў, якія зараз стаяць над алтаром.

Амаль дзесяць год у будынку працавала збожжасховішча, а вакол сценаў з’явіліся розныя сельскагаспадарчыя пабудовы. І толькі ў 1989 годзе святыню вярнулі вернікамі.

Тэги:
касцёл, Гродзенская вобласць

Галоўныя тэмы