Кіраўнік РКЦ у Беларусі Кандрусевіч адзначыць 30-годдзе біскупскага служэння

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі запрашае ўсіх жадаючых адзначыць юбілей на сваёй малой радзіме ў Гродзенскай вобласці.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі 20 кастрычніка адзначаць 30 гадоў свайго біскупскага служэння, паведамілі ў РКЦ у Беларусі.

Кандрусевіч: 2018-ы стаў годам спланаванай атакі на хрысціянства - Sputnik Беларусь
Кандрусевіч: 2018-ы стаў годам спланаванай атакі на хрысціянства

Мітрапаліт Кандрусевіч з'яўляецца першым у Беларусі каталіцкім святаром, якога пасцяцілі ў духоўны сан пасля атэістычнага савецкага перыяду.

"Трыццацігоддзе свайго біскупскага служэння яго экселенцыя будзе адзначаць у сябе на малой радзіме, у вёсцы Адэльск Гродзенскай вобласці", - распавялі Sputnikв пятніцу ў РКЦ.

Па словах святароў, 20 кастрычніка а 12-й мітрапаліт ўзначаліць службу ў Адэльсім касцёле Ушэсця Святой Дзевы Марыі, падчас якой узнясе падзяку богу за тры дзесяцігоддзі пастырскага служэння.

У РКЦ адзначылі, што мітрапаліт запрасіў усіх жадаючых прыехаць у Адэльск ў гэты дзень.

Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 года ў простай сельскай сям'і, якая жыла ў вёсцы Адэльск. Кандрусевіч мае вышэйшую свецкую адукацыю і вышэйшую духоўную. У 1970 годзе скончыў энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута. У 1981 годзе - з адзнакай Каўнаскую духоўную семінарыю. Ён доктар багаслоўя, свабодна валодае некалькімі еўрапейскімі мовамі. Мінска-Магілёўскую епархію РКЦ у Беларусі ўзначаліў 2007 годзе, змяніўшы на пасадзе прадстаяцеля беларускага касцёла Кардынала Казіміра Свёнтэка. Да таго, як прыехаць служыць у Белраусь, ён амаль 10 гадоў узначальваў маскоўскую каталіцкую кафедру.

Каталікі - другая па колькасці ў Беларусі рэлігійнае канфесія. Кандрусевіча любяць і паважаюць вернікі. Ён публічны біскуп - часта прымае ўдзел у футбольных турнірах для святароў, веласіпедных паломніцкіх паездках па рэспубліцы.

Стужка навiн
0