01:31 30 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (30)
14320

Вернікі ў гэту нядзелю папросяць адзін у аднаго прабачэння і ў іх пачнецца Вялікі пост, Вялікдзень у гэтым годзе прыпадае на 19 красавіка.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Апошні тыдзень перад Вялікім постам — масленічны — пачаўся ў праваслаўных.

Царква ў гэты тыдзень загадвае адмовіцца ад мясной ежы: можна ўжываць у ежу сыр і іншыя малочныя прадукты, у тым ліку сметанковае масла. Адсюль і назвы гэтага тыдня — Сырная сядміца і Масленіца. Як адзначылі Sputnik святары, асноўнай ідэяй Сырнага тыдня з'яўляецца падрыхтоўка да Вялікага посту, які доўжыцца 40 дзён.

Завяршаецца Масленіца Даравальнай нядзеляй, у гэты дзень Царква ўспамінае выгнанне Адама з раю — падзея, якая нагадвае людзям пра неабходнасць ачысціцца ад грахоў. У гэты дзень вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, каб у Вялікі пост уступіць з чыстым сэрцам, распавялі святары.

Яны нагадалі, што ўжо ўступіла ў сілу забарона на вянчання, якая працягнецца ўвесь Вялікі пост.

Вясёлая Масленіца

У народзе Масленіца была вясёлай парой, як правіла, пазбаўленай рэлігійных матываў. На Масленіцу ладзілі гулянні, пяклі бліны, хадзілі адзін да аднаго ў госці. Як распавялі этнографы, кожны дзень Масленіцы меў сваё значэнне. У панядзелак — сустрэча сонца, гаспадыні пяклі бліны і першы блін аддавалі жабракам.

У аўторак спраўлялі "зайгрышы" — хлопцы запрашалі дзяўчат катацца са снежных гор, хадзілі ў госці і выглядвалі нявест.

У сераду, на "ласунак", цешчы частавалі блінамі зяцёў, а ў "шырокі" чацвер народнае гулянне набірала сілу, людзі каталіся на тройках і ладзілі кулачныя баі.

У пятніцу праходзілі "цешчыны вячоркі", падчас якіх зяці запрашалі з візітам у адказ цешч да сябе дадому і частавалі іх блінамі.

У суботу адзначаліся "залоўкіны вячоркі", калі маладая нявестка запрашала ў госці ўсіх родных, а тыя глядзелі, якая яна гаспадыня.

У нядзелю прасілі адзін у аднаго прабачэння і наступаў 40-дзённы пост.

Тэмы:
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (30)
Тэги:
Масленіца, Беларусь

Галоўныя тэмы