Доўг Чырвонага касцёла перад Мінскам вырас да 166 тысяч рублёў

© Sputnik / Марина СеребряковаКаталіцкія біскупы ў Мінску - святочная імша ў Чырвоным Касцёле
Каталіцкія біскупы ў Мінску - святочная імша ў Чырвоным Касцёле - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінскім гарвыканкаме патлумачылі, адкуль у каталіцкай парафіі ўтварылася такая вялікая запазычанасць.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Прыход Касцёла святога Сымона і святой Алены з чэрвеня мінулага года не аплачваў зямельны падатак, падатак на нерухомасць, а таксама налічаную амартызацыю, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Як Чырвоны касцёл перадавалі вернікам 30 гадоў таму - успаміны відавочцы - Sputnik Беларусь
Відэа
Як Чырвоны касцёл перадавалі вернікам 30 гадоў таму - успаміны відавочцы

На мінулым тыдні падчас нядзельнай пропаведзі адзін са святароў храма паведаміў парафіянам пра наяўны абавязак.
У чацвер у Мінгарвыканкаме ўдакладнілі адкуль ён узяўся. Паводле афіцыйнай інфармацыі, Чырвоны касцёл з'яўляецца ўласнасцю дзяржавы і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. У 2013 годзе ён быў перададзены з рэспубліканскай у камунальную ўласнасць горада і на праве гаспадарчага вядзення замацаваны за КУП "Мінская спадчына", а Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены атрымала гэты будынак, а таксама дом настаяцеля ў бязвыплатнае карыстанне, аднак прыход павінен быў кампенсаваць шэраг падаткаў і амартызацыю.

"Згодна з дзейным заканадаўствам арганізацыя, якой перададзена ў бязвыплатнае карыстанне дзяржаўная маёмасць, абавязана кампенсаваць расходы па зямельным падатку, падатку на нерухомасць, а таксама па налічанай амартызацыі. На гэтай падставе прыходу і налічваюцца штомесячныя плацяжы ў суме 14,3 тысячы рублёў. З чэрвеня мінулага года налічэння не аплачваюцца, запазычанасць склала больш за 166 тысяч", - удакладнілі ў выканкаме.

Нагадаем, што каталіцкія святары ў сваю чаргу казалі, пра тое, што горад ім выставіў рахунак у памеры 156 тысяч рублёў.

Касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) - найбольш вядомы каталіцкі храм Мінска, пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя. У маі мінулага года будынак рэканструявалі. Кошт работ склала больш 5,3 мільёна рублёў, вялікая частка гэтых сродкаў ўзятая з гарадскога бюджэту. Рэлігійная абшчына ў фінансаванні рэканструкцыі, па дадзеных Мінгарвыканкама, удзелу не прымала.

Стужка навiн
0