16:29 02 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
2311

Беларускія ўлады могуць запрасіць у краіну кіраўніка каталіцкай царквы, але пры выкананні цэлага шэрагу фармальнасцяў, звязаных з пазіцыяй праваслаўнай царквы.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Каталіцкая царква мае цэлы шэраг праблем з праваслаўнай, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы Веніямінам.

Па словах кіраўніка дзяржавы, ідзе мноства гутарак пра візіт Папы Рымскага ў Беларусь. Паколькі Пантыфік кіруе і дзяржавай, і царквой, то запрашаць яго павінен таксама кіраўнік дзяржавы і праваслаўная царква, "з якой у каталікоў ёсць маса праблем".

Мы раскольнікамі не былi

Пры гэтым беларускі лідар канстатаваў, што не мае жадання апынуцца "паміж молатам і кавадлай і стварыць нейкія нязручнасці". Гэтае пытанне, па словах прэзідэнта, ужо абмяркоўвалася з Папам Рымскім, і той выказаў разуменне.

"Таму ўсялякія інсінуацыі, размовы, што, вось, ледзь не інкогніта прыедзе Папа Рымскі, тут збярэцца натоўп з усёй Еўропы... Натуральна, прыедуць каталікі з усёй Еўропы, і сто, і дзвесце тысяч, - гэта факт", - лічыць Лукашэнка.

Пасля чаго дадаў, што беларускія ўлады не пойдуць на тое, каб падставіць Папу Рымскага пад праблемы, калі з боку дзяржавы ёсць запрашэнне, а праваслаўная царква і патрыярх з гэтым не згодныя.

"Мы раскольнікамі не былi i не будзем. Я не супраць, каб і Папа Рымскі, не кажучы ўжо пра нашага Патрыярха і гэтак далей, прыязджалі да нас сюды. Але павінна быць агульная згода на гэта", - канстатаваў беларускі лідар.

Напрыканцы ён асабліва адзначыў, што падобныя дзеянні не павінны ўносіць раскол, які нельга будзе выправіць. У гэтай сувязі не трэба "весці нейкія незразумелыя размовы і ў палітычнай гульні разыгрываць гэтую карту. Гэта непрымальна".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў апошні раз наведваў Ватыкан ў 2016 годзе: тады ён правёў перамовы з Пантыфікам, на якіх запрасіў яго прыехаць у рэспубліку.

Тэги:
Папа Францыск, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы