03:13 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Рэлігія
Атрымаць кароткую спасылку
116 0 0

Традыцыйна праваслаўныя наведваюць у гэты дзень могілкі, каб паведаміць сваім памерлым блізкім аб уваскрашэнні Збавіцеля.

Праваслаўны свет адзначае Радаўніцу (Раданіцу), альбо Дзень памінання памерлых - адзін з самых старажытных святаў.

Радаўніца бярэ свой пачатак у язычніцкай традыцыі: ва ўсходніх славян гэтая падзея была звязана з культам продкаў.

Па адной з версій, у аснове назвы гэтага свята ляжыць слова "радасць", аднак ёсць і версія, што паняцце пайшло ад слова "род".

Так ці інакш, сёння праваслаўныя хрысціяне моляцца ў храмах аб выратаванні душаў сваіх родных і наведваюць могілкі з мэтай апавясціць памерлых пра тое, што Ісус Хрыстос уваскрос, як уваскрэсне кожны з нас.

Штогод у гэтае свята больш за мільён беларусаў ходзяць на могілкі. У праваслаўных храмах на Радаўніцу па традыцыі служаць памінальную літургію і паніхіду.

Калі Радаўніца ў 2021 годзе

Радаўніца ў гэтым годзе прыпадае на аўторак 11 траўня.

У Беларусі, у адрозненне ад многіх краін, гэтае свята традыцыйна з'яўляецца афіцыйным непрацоўным днём.

Чаго нельга рабіць

Праваслаўная царква адмоўна ставіцца да трапезы на могілках: асабліва гэта тычыцца ўжывання спіртных напояў. Ад іх зусім лепш адмовіцца ў гэты дзень, бо гэтыя традыцыі звязана з паганствам.

Таксама ў гэты дзень не варта плакаць, Радаўніца - свята не суму і смутку, а радасці вечнага жыцця, перамогі Сына Божага над смерцю.

Што можна рабіць

У свята можна прывесці магілы блізкіх у парадак. Акрамя таго, у гэты дзень можна працаваць, святкаваць дзень нараджэння, хрысціць дзяцей і выходзіць замуж, але нельга браць шлюб. Аднак гэта не звязана з Радаўніцай: па аўторках вянчанне ў храмах не здзяйсняецца.

Чытайце таксама:

Тэги:
забарона, традыцыі, Радаўніца

Галоўныя тэмы