14:06 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Летняя фрызура

Гродзенец збіў траіх падлеткаў праз прычоскі

© Flickr/ Brendon Connelly
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Супрацоўнікі міліцыі змаглі затрымаць падазраванага "па гарачых слядах".

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Малады чалавек падазраецца ў збіцці траіх 18-гадовых жыхароў Гродна — канфлікт узнік праз тое, што гарадзенцу не спадабаліся прычоскі падлеткаў, паведаміў Sputnik афіцыйны прадстаўнік абласнога УУС Ігар Белазёраў.

Інцыдэнт адбыўся ў пачатку ліпеня, міліцыя змагла затрымаць падазраванага "па гарачых слядах".

"18-гадовы малады чалавек, які нідзе не працуе, раней не судзімы быў цвярозы і свае паводзіны патлумачыў тым, што яму не спадабаліся прычоскі хлопчыкаў і дзяўчат, якія праходзілі міма, праз што ён і вырашыў іх збіць", — распавялі гродзенскія праваахоўнікі.

У дачыненні да падазраванага распачалі крымінальную справу па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства), зараз ён знаходзіцца ў СІЗА. Пацярпелыя ж, як адзначылі ў міліцыі, звярнуліся да праваахоўнікаў з удзячнасцю за аператыўную працу.

Тэги:
Праваахоўчыя органы, Хуліганства, УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы