00:19 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Знішчаныя грады ў Дзяржынску

У Дзяржынску навальніца знішчыла агароды і сарвала дахі

© Sputnik Вера Дашкевич
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
Разгул стыхіі ў Беларусі: разбурэнні, град, залевы (7)
2710

Стыхія бушавала ўсяго 10 хвілін, але за гэты час паспела загубіць ураджай на многіх прысядзібных участках горада, жыхары з раніцы атакуюць страхавыя арганізацыі.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Моцны вецер і дождж знішчыў агароды, павыбіваў шкло, разбіў парнікі ў Дзяржынску Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзеі.

Навальніца з моцным ветрам і дажджом абрынулася на горад у аўторак увечары. Моцны дождж літаральна затапіў горад, таксама відавочцы паведамлялі аб градзе і моцных парывах ветру. Стыхія бушавала ўсяго 10 хвілін, але за гэты час паспела загубіць ураджай на многіх прысядзібных участках горада.

"Агароду больш няма", — распавялі мясцовыя жыхары Sputnik.

В Дзержинске люди остались без теплиц
© Sputnik Вера Дашкевич
Шмат у каго ў Дзяржынску разбураныя цяпліцы
Местный житель показывает разбитые стекла на веранде
© Sputnik Вера Дашкевич
Ветрам паразбівала шкло на верандзе

Моцна пацярпеў і цэнтр горада — паваленыя дрэвы ў скверы ля Дзяржынскага райвыканкама, разбураныя помнікі на старых могілках.

Старое кладбище в Дзержинске
© Sputnik Вера Дашкевич
Вецер дадаў разбурэння на старых могілках

На вуліцах Пратасава, 55-годдзя Перамогі разбураныя прыпынкі, паваленыя платы.

Сквер у дзержинского райисполкома
© Sputnik Вера Дашкевич
Сквер ля Дзяржынскага райвыканкама

Жыхары катэджа па вуліцы 55-годдзя Перамогі паведамілі, што дах з іх дома цалкам сарвала, а на ўчастак прынесла ветрам суседні дах.

Разбураны

Іншыя пацярпелыя ад урагану распавялі, што ўсёй сям'ёй спрабавалі ўтрымаць сабачую будку разам з сабакам, але іх знесла ветрам.

Последствия урагана в Дзержинске
© Sputnik Вера Дашкевич
Наступствы урагану ў Дзяржынску

Жыхары Дзяржынска з раніцы атакуюць страхавыя арганізацыі горада. Як распавялі мясцовыя, там вялізныя чэргі.

Дома по улице 50-летия Победы в Дзержинске стоят на краю города
© Sputnik Вера Дашкевич
Дом па вуліцы 55-годдзя Перамогі
Тэмы:
Разгул стыхіі ў Беларусі: разбурэнні, град, залевы (7)
Тэги:
Катаклізмы надвор'я, Дзяржынск, Беларусь

Галоўныя тэмы