09:50 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Дабрачынны марафон у Пухавіцкім раёне

У Пухавіцкім раёне прайшоў дабрачынны спартыўны марафон

© Фото: Арганізатары акцыі
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
1810

У забеге ўзялі ўдзел амаль 300 аматараў спорту, атрыманыя сродкі пайшлі на рахунак дзіцячых садкоў у раёне.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Дабрачынны забег у пасёлку Дружны сабраў не толькі аматараў спорту, але і людзей, якія проста жадаюць здзейсніць добрую справу. Колькасць ўдзельнікаў забегу на дыстанцыях у 3 і 10 км канвертавалася ў грашовыя сродкі на добраўпарадкаванне дзіцячых садоў пасёлкаў Дружны і Свіслач Пухавіцкага раёна. У выніку амаль 300 бегуноў узялі ўдзел у марафоне.

Дабрачынны марафон у Пухавіцкім раёне
© Фото: Арганізатары фестывалю
Дабрачынны марафон у Пухавіцкім раёне

Падтрымаць дзіцячыя садкі вырашылі не толькі супрацоўнікі кампаніі, але і актыўныя жыхары Свіслачы, Дружнага, Мар'інай горкі, Бабруйска, Мінска, Заслаўя.

"Мы ўсёй камандай прыехалі з Бабруйску, каб падтрымаць акцыю. Мы вельмі задаволены — тут прыемная атмасфера і добрая траса. Калі такая акцыя будзе ладзіцца ў будучыні — мы абавязкова прыездем яшчэ раз", — падзяліўся ўражаннямі ўдзельнік марафону Віктар.

Дабрачынны марафон у Пухавіцкім раёне
© Фото: Арганізатары акцыі
Дабрачынны марафон у Пухавіцкім раёне

Удзельнікамі акцыі сталі аматары спорту самага рознага ўзросту. На дыстанцыі ў 3 кіламетры бегуны падзяліліся на дзве катэгорыі — да 15 гадоў і ад 15. Дзесяць кіламетраў прабеглі мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 18 гадоў.

"Як толькі трэнер нашай футбольнай каманды прапанаваў паўдзельнічаць у забегу, мы адразу пагадзіліся. Гэта наш усяго толькі другі забег, але нам вельмі спадабалася", — распавёў Арсеній, 14-гадовы ўдзельнік забегу.

Дабрачынны марафон у Пухавіцкім раёне
© Фото: Арганізатары акцыі
Дабрачынны марафон у Пухавіцкім раёне

Акцыя была зладжана па ініцыятыве кампаніі "Аўгуст-Бел" і прымеркавана да дзесяцігоддзя прадпрыемства.

"Акрамя профільнай дзейнасці, кампанія займаецца дапамогай дзіцячым садкам і школам. Таму з нагоды дзесяцігоддзя мы вырашылі ўсім калектывам, кампаніяй супрацоўнікаў, дзяцей, сяброў зрабіць агульную добрую справу. І мы рады, што гэтая акцыя ўсіх аб'яднала", — распавялі арганізатары забегу.

Тэги:
Дабрачыннасць, Спартыўная дысцыпліна, Пухавіцкі раён
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы