01:52 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Ансамбль народнай песні Лілея

Ансамбль "Лілея": мусім ажывіць беларускую песню

© Sputnik/
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
244120

Ансамбль народнай песні "Лілея" днямі адзначыў свой першы юбілей і адсвяткаваў яго вялікім канцэртам. Sputnik таксама завітаў на свята і павіншаваў калектыў.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. 17 мая адбыўся вялікі канцэрт, прысвечаны юбілею ансамбля народнай песні "Лілея" — калектыва мастацкай самадзейнасці, заснаванага ў 2012 годзе.

Гасцям вечара былі прадстаўлены лепшыя кампазіцыі калектыву — народныя і аўтарскія песні ў арыгінальных аранжыроўках. Канцэрт складаўся з дзвюх частак, якія адрозніваліся адна ад аной — у першым аддзяленні былі выкананы лепшыя песні з рэпертуару "Лілеі", у другім — прадстаўлены новы рэпертуар з беларускіх народных песень у сучаснай аранжыроўцы.

На свята завіталі ансамбль казацкай песні і танца "Маме нравится!", інструментальны дуэт "Балаян" і спявачка Вольга Край.

Казацкі ансамбль Маме нравится! прыйшоў павіншаваць Лілею
© Sputnik/
Казацкі ансамбль "Маме нравится!" прыйшоў павіншаваць "Лілею"

Другая частка святочнай праграмы была аздоблена харэаграфічнымі элементамі і яскравымі сумеснымі нумарамі з калектывамі, якія прыйшлі павіншаваць ансамбль з юбілеем. Музычны адметны складнік гасцей-музыкаў і творчы патэнцыял "Лілеі" пераўтварылі вечар у сапраўднае шоу — напрыканцы канцэрту гледачы апладзіравалі стоячы.

Ансамбль Лілея адзначае пяцігоддзе
© Sputnik/
Ансамбль "Лілея" адзначае пяцігоддзе

Адметнасць "Лілеі" ў тым, што ўсе творы выконваюцца ў аўтэнтычным шматгалосным гучанні — удзельнікі імкнуцца праз сучасныя аранжыроўкі ўдыхнуць жыццё ў беларускія народныя песні і разам з тым захаваць іх прыроду і самабытнасць. Працуе над аранжыроўкамі гукарэжісёр, баяніст-народнік, прафесійны музыка Віталь Кудрэвіч.

"Мы імкнемся да арыгінальнага падыходу да песні, цалкам новага. Сёння беларуская народная песня перажывае не лепшыя часы, але я дзіця таго пакалення, калі ўся сям'я збіралася за вялікім святочным сталом і бабулі спявалі народныя песні. Вось гэтая прыгажосць беларускай песні запала мне ў душу, і я імкнуся перадаць яе праз аранжыроўку", — распавёў Кудрэвіч.

Лілея цягам усяго вечару прымала віншаванні
© Фото: Алена Клявіна
"Лілея" цягам усяго вечару прымала віншаванні

Са слоў гукарэжысёра, у аранжыроўках ён імкнецца надаць песне элемент сучаснасці і вярнуць той запал, які быў першапачаткова.  

Калектыў "Лілея" складаецца з супрацоўнікаў лізінгавай кампаніі, пры якой і быў заснаваны ансамбль, — юрыстаў, фінансістаў, бухгалтараў — людзей таленавітых і не абыяквых да беларускай культуры.

"Перш за ўсё гэта людзі, якія шануюць нашую культуру і любяць спяваць. Нас аб'ядноўвае народная творчасць і любоў да народнай песні", — распавяла карэспандэнту Sputnik мастацкі кіраўнік калектыву Таццяна Давыдзюк за колькі хвілін да пачатку канцэрту.

Мастацкі кіраўнік Лілеі Таццяна Давыдзюк
© Sputnik/
Мастацкі кіраўнік "Лілеі" Таццяна Давыдзюк

На яе думку, той факт, што людзі, акрамя сваёй галоўнай прафесіі, могуць праявіць сябе ў песні, вабіць да калектыву слухачоў, а ансамбль у сваю чаргу заражаецца ад добрых слоў і рухаецца наперад.

"Мы як адна вялікая сям'я, у якой ёсць дзіця, якое мы мусім захаваць на доўгія гады. Сёння нам ужо пяць гадоў, і за гэты час склад калектыву амаль не змяніўся — і гэта цудоўна", — дадала Давыдзюк.

Аснова рэпертуара "Лілеі" — народныя беларускія песні, але ёсць і народныя песні Расіі, Польшчы і нават Арменіі. Удзельнікі калектыву вывучаюць мову іншых краін, даследуюць іх культуру.

Госці віншуюць Лілею з юбілеем
© Фото: Алена Клявіна
Госці віншуюць "Лілею" з юбілеем

"Нам жа самім цікава слухаць, калі замежнікі спяваюць беларускія народныя песні — мы дзівімся гэтаму і абавязкова слухаем увесь твор. Так жа сама прыемна і жыхарам іншых краін, таму мы дапаўняем свой рэпертуар народнымі песнямі іншых краін і праз гэта ўзбагачаем сябе", — падзялілася мастацкі кіраўнік.

Таццяна Давыдзюк распавяла, як цёпла "Лілею" сустракаюць у краінах бліжняга замежжа — там шмат імігрантаў з Беларусі і Расіі, і калі прыязджаюць іх суайчыннікі і спяваюць песні, то наш слухач часцяком не можа стрымаць слёз.

Усяго за пяць гадоў свайго існавання "Лілея" наведалі шмат міжнародных фестываляў, выступілі ў Латвіі, Чэхіі, Польшчы, Арменіі і Расіі, дзе не аднойчы станавіліся лаўрэятамі песенных конкурсаў, былі адзначаны шэрагам дыпломаў і ўзнагарод.

Сваёй мэтай калектыў ставіць папулярызацыю беларускай песні і развіццё беларускай культуры. 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы