09:48 28 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Vuraj у Кальяры ў межах году культуры Беларусі ў Італіі

Vuraj выступіў на днях беларускай культуры на Сардыніі

© Фото: Vuraj
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
8530

У італьянскім аўтаномным рэгіёне Сардынія 2017-ы абвешчаны годам беларускай культуры, беларускую музыку прадстаўляў фолк-гурт Vuraj. Sputnik пагутарыў з удзельнікамі калектыву пасля іх вяртання ў Мінск.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да года беларускай культуры, распачаліся ў студзені выступленнем на Сардыніі салісткі Брэсцкай абласной філармоніі Жанны Версо ў суправаджэнні ансамбля "Рапсодыя" і "Шоу пясчаных карцін" мастака з Гомеля Юрыя Пташынскага.

У перыяд з 12 па 14 мая прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай фолк-музыцы. Гэтым разам Беларусь прадстаўляў калектыў Vuraj, што знакаміты сваімі эксперыментамі з аўтэнтычным спеўным матэрыялам.

Гурт Vuraj на днях беларускай культуры на Сардыніі
© Фото: Vuraj
Гурт Vuraj на днях беларускай культуры на Сардыніі

"Мы не ведалі, што праходзіць год культуры на Сардыніі, а проста выпадкова пабачылі аб'яву аб конкурсе фолк-калектываў. Акрамя нас у конкурсе ўзялі ўдзел яшчэ пятнаццаць беларускіх калектываў. Мы прайшлі гэты конкурс і паехалі — усё вельмі проста", — распавёў карэспандэнту Sputnik лідэр калектыву Сяргей Доўгушаў.

Выступленне Vuraj у клубе Sassari
© Фото: Vuraj
Выступленне Vuraj у клубе Sassari

12 мая Vuraj прадставіў сваю праграму для італьянцаў у джаз-клубе Sassari, а 14 узяў удзел у святкаванні Дня работніц хатняй гаспадаркі і Дня маці і зладзіў для гледачоў інтэрактыўную праграму з беларускімі народнымі гульнямі і пляскамі.  

Разам з публікай гурт развучыў беларускія народныя танцы "Ойра" і "Лявоніха", а гульнявую частку склалі народныя забавы "Цяцерка" і "Явар".

"Мабыць, карэнным жыхарам наша музыка больш "зайшла", чым імігрантам. Яны плясалі, спявалі, нават не разумеючы, пра што песня. Мясцовыя жыхары вельмі добра ўспрынялі наш выступ, нават потым падыходзілі, задавалі пытанні".

Беларускія музыкі на фестывалі на Сардыніі
© Фото: vuraj
Беларускія музыкі на фестывалі на Сардыніі
Доўгушаў адзначыў, што для беларускай культуры вельмі важны той факт, што аўтэнтычную беларускую музыку чуюць за такую колькасць кіламетраў, а беларуская песня пашырае сваю геаграфію.  

Выступленне гурта на фестывалі, прысвечаным Дню работніц хатняй гаспадаркі, завяршылася песняй "Купалінка", якую яны выканалі разам з эмігрантамі.

На свяце ў той жа дзень выступіла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі — дзевяцігадовая Стэфанія Непагода з Магілёва — уладальніца шматлікіх узнагарод песенных конкурсаў. Юная выканаўца прадставіла песню "Гэта Беларусь мая".  

Стэфанія Непагода на днях беларускай культуры на Сардыніі
© Фото: Арганізатары фестывалю
Стэфанія Непагода на днях беларускай культуры на Сардыніі

Дарэчы, на гэтым мерапрыемствы, прысвечаныя году беларускай культуры, не заканчаюцца: наперадзе выступленне ансамбля танца "Равеснік" у ліпені, беларускіх гуртоў — у чэрвені і жніўні, "Дні беларускай кухні" — у верасні і выступленні беларускіх хораў — у лістападзе.  

Тэги:
Народная музыка, Музычныя жанры, Vuraj, Італія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы