Чырвоная дарожка і вулічнае шэсце: у Гомелі прайшлі выпускныя

© Sputnik / Анна СоколоваГомельскія выпускнікі
Гомельскія выпускнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння гомельскія старшакласнікі адсыпаюцца пасля насычанай на падзеі пятніцы: 9 чэрвеня ў абласным цэнтры адгрымелі выпускныя балі. Ім папярэднічалі два афіцыйныя мерапрыемствы развітання са школай, паведамляе гомельскі карэспандэнт Sputnik.

Сёлетні навучальны год з залатымі і сярэбранымі медалямі скончылі 167 адзінаццацікласнікаў. З гэтай нагоды ў Гарадскім цэнтры культуры разгарнулі чырвоную дарожку і распачалі цырымонію ўзнагароджання. Карэспандэнт Sputnik Ганна Сакалова паведамляе, што зала ледзь змясціла ўсіх жадаючых паглядзець на лепшых вучняў і вучаніц, іх незвычайныя прычоскі, бліскучыя сукенкі і строгія пінжакі.

© Sputnik / Анна СоколоваЦырымонія ўзнагароджання фіналістаў у гарадскім цэнтры культуры
Церемония награждения медалистов в Городском центре культуры - Sputnik Беларусь
Цырымонія ўзнагароджання фіналістаў у гарадскім цэнтры культуры

Медалі ўручалі прадстаўнікі мясцовых органаў улады. Ад дэпутацкага корпуса слова трымаў старшыня гарсавета Іван Барадзінчык. Падзякаваўшы выпускнікам за стараннасць, ён папрасіў іх не забываць свой родны горад, праслаўляць яго ўсюды і ва ўсім.

Некаторыя з медалістаў ужо даўно гэта робяць. Выпускнік гімназіі №51 Ягор Дубовік неаднаразова станавіўся прызёрам міжнародных алімпіяд па матэматыцы. Цяпер рыхтуецца да паездкі ў Бразілію, дзе 15 ліпеня стартуе чарговы "мазгавы штурм". Ягор вырашыў паступаць у БДУ на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

© Sputnik / Анна СоколоваЯгор Дубовік, выпускнік гімназіі №51
Егор Дубовик, выпускник гимназии №51 - Sputnik Беларусь
Ягор Дубовік, выпускнік гімназіі №51

"Была прапанова паехаць у Санкт-Пецярбург, але вырашыў застацца ў Беларусі. У БДУ паступаюць сябры, і гэта таксама паўплывала на маё рашэнне. ЦТ мне здаваць не трэба. Пропуск ва ўніверсітэт без экзаменаў забяспечыла перамога на рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы", — здзіўляе Ягор выбарам ВНУ.

Пасля ўручэння медалёў выпускнікі загадалі жаданні і апусцілі запіскі з імі ў колбу. Посуд апячаталі супрацоўнікі Музея гісторыі горада і паабяцалі не ўскрываць да 2028 года.

"Ой, ды я да таго часу ўжо і не прыгадаю, што напісала" — "Прыгадаеш, адзінаццаць гадоў праляцяць, як адзін дзень", — шэпчуцца выпускніцы гімназіі №56.

Потым быў нязменны з пушкінскіх часоў вальс і фатаграфаванне ў арцы каля помніка апошняй гомельскай княгіне Ірыне Паскевіч.

© Sputnik / Анна СоколоваБаль выпускнікоў у Новабеліцкім раёне Гомеля
Парад выпускников в Новобелицком районе Гомеля  - Sputnik Беларусь
Баль выпускнікоў у Новабеліцкім раёне Гомеля

Вечарам выпускнікі атрымалі ўнікальную магчымасць паказаць вячэрнія ўборы не толькі аднакласнікам, але і жыхарам Гомеля. Шэсце па галоўнай вуліцы Навабеліцкага раёна прыцягнула ўвагу некалькіх сотняў гледачоў. Дзеля параду на паўгадзіны нават перакрылі рух транспарту.

© Sputnik / Анна Соколова"Дзембельскі" настрой у кожным позірку і жэсце
Дембельское настроение в каждом взгляде и жесте - Sputnik Беларусь
"Дзембельскі" настрой у кожным позірку і жэсце

На парад выйшлі каля трохсот выпускнікоў, на працягу амаль кіламетровага шляху яны скандавалі, чыя ўстанова адукацыі лепш. Гучней за ўсіх гэта атрымалася ў выпускнікоў школы №2.

© Sputnik / Анна СоколоваНа вулічнае шэсце выпускнікоў выйшлі нават прабабулі - 81-гадовая Валянціна Слука з дачкой
На уличное шествие выпускников вышла прабабушка одного из них 81-летняя Валентина Слука - Sputnik Беларусь
На вулічнае шэсце выпускнікоў выйшлі нават прабабулі - 81-гадовая Валянціна Слука з дачкой

"А вунь наш Ромка ідзе. Гэта праўнук мой. Думала, міліцыянтам стане, а ён у БелДУТ сабраўся паступаць", — бойка крочыць за калонай 81-гадовая Валянціна Іванаўна Слука. Побач з пажылы жанчынай ідзе яе дачка, бабуля Рамана Данілакава.

© Sputnik / Анна Соколова11 год мінулі як адзін дзень - ёсць нагода і пасумаваць
11 лет пролетели, словно миг, есть повод для грусти - Sputnik Беларусь
11 год мінулі як адзін дзень - ёсць нагода і пасумаваць

У Аляксандра-Неўскай царкве ў добры шлях выпускнікоў блаславіў святар, пасля чаго яны разышліся адзначаць свята ў свае школы пад наглядам бацькоў і настаўнікаў.

Стужка навiн
0