20:35 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Наш Грунвальд-2017

Фестываль "Наш Грунвальд" прайшоў у музейным комплексе "Дудуткі"

© Sputnik Юлія Хвошч
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
46751

Гасцям фестывалю 22-23 ліпеня паказалі спаборніцтвы рыцараў, канцэрт з якасным гукам і сярэднявечных інквізітараў.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Фестываль "Наш Грунвальд" у дзевяты раз прайшоў у музейным комплексе "Дудуткі" ў Пухавіцкім раёне, фэст штогод ладзіцца сумеснымі намаганнямі экстрым-тэатру "Берсерк" і музейнага комплексу "Дудуткі". Мерапрыемства традыцыйна было падзелена на тры тэматычныя блокі — гістарычны, этнічны і музычны.

Наш Грунвальд-2017
© Sputnik Юлія Хвошч
"Наш Грунвальд-2017"

Усе тры складнікі ўтварылі атмасферу Сярэднявечча і перанеслі шматлікіх наведвальнікаў фестывалю (а іх у музейны комплекс прыехала некалькі тысяч) у XV стагоддзе — рыцары змагаліся на рысталішчы, вядзьмаркі палохалі мінакоў, а са сцэны даносілася фолк-музыка, метал ці містычны рок.

Гістарычны складнік

Цягам двух дзён гасцей фэсту чакала насычаная праграма — акрамя традыцыйных бугуртаў, штурма "замку" і захопу сцяга, наведвальнікам прадставілі некалькі новаўвядзенняў ад арганізатараў. Так, крыху змянілася рэканструкцыя самой Грунвальдскай бітвы, у праграме з'явіўся новы турнір — "Бітва двароў".

Наш Грунвальд-2017
© Sputnik Юлія Хвошч
"Наш Грунвальд-2017"

"Усе восем гадоў мы рабілі такую спробу інсцэніроўкі Грунвальдскай бітвы, але зразумела, што па часе мы вельмі абмежаваныя і ўмясціць у нейкія паўтары гадзіны ўсю бітву так, як яна праходзіла ў 1410-м годзе, гэта не магчыма. У гэтым годзе мы вырашылі надаць больш увагі аднаму з эпізодаў бітвы. Гэта дакладна будзе штурм абозу, вакол якога і будзе стварацца ўся галоўная імпрэза", — распавёў арганізатар фестывалю Аляксандр Рак у студыі радыё Sputnik Беларусь.

Наш Грунвальд-2017
© Sputnik Юлія Хвошч
"Наш Грунвальд-2017"

Калі ў першы дзень гледачы пабачылі як змагалася саюзнае войска Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага з крыжакамі, то ў другі — паказальныя выступленні вершнікаў. Конны турнір, як заўжды, апынуўся самай відовішчнай часткай фестывалю.

Са слоў арганізатараў, сёлета ў рыцарскіх спаборніцтвах узяло ўдзел каля 150 рыцараў з гістарычных клубаў рэканструкцыі Беларусі і бліжэйшага замежжа.

Атмасфера Сярэднявечча

На фестывалі панавала атмасфера Сярэднявечча — вядзьмаркі сядзелі ў клетках, чакаючы прысуду, па тэрыторыі комплекса шпацыравалі каты з сякерамі, працавала шэраг адмысловых сярэднявечных інтэрактыўных пляцовак.

Наш Грунвальд-2017
© Sputnik Юлія Хвошч
"Наш Грунвальд-2017"

Працавала і гарадская плошча, дзе праходзілі выступленні фолкавых гуртоў, ладзіліся майстар-класы па сярэднявечных танцах, ішлі тэатральныя пастаноўкі.

Госці фестывалю знаёміліся з напоямі і стравамі беларускай кухні, дзівіліся на вырабы на кірмашы рамеснікаў.

Наш Грунвальд-2017
© Sputnik Юлія Хвошч
"Наш Грунвальд-2017"

Атмасфера Сярэднявечнай Беларусі, нацыянальная кухня і старадаўнія забавы вельмі ўразілі замежных турыстаў. "Мы даўно хацелі наведаць Беларусь, і нам параілі зрабіць гэта менавіта 22 ліпеня. Нас вельмі ўразіла тое, што тут адбываецца, не думалі, што ў беларусаў такая багатая гісторыя", — распавялі карэспандэнту Sputnik госці з Францыі.

Наш Грунвальд-2017
© Sputnik Юлія Хвошч
"Наш Грунвальд-2017"

Інтэрактыўны блок фестывалю прадугледзіў рознага кшталту забавы і анімацыйныя пляцоўкі. На фестывалі працавалі разнастайныя ціры, з гасцямі ладзілі гульні шатландскія горцы, інквізітары прапанавалі прымерыць прылады катавання.

Дадало містыцызму ў атмасферу гістарычнага свята тэатралізванае фаер-шоу.

Пір пасля бітвы

Пасля заканчэння рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы распачаўся фестываль "Пір пасля бітвы". На галоўнай пляцоўцы "Дудутак" выступілі "самы грунвальдскі гурт" "Стары Ольса", легенды беларускага металу Gods Tower, "Кукрыниксы", Catharsis і іншыя.

Наш Грунвальд-2017
© Photo : Александр Калачев
"Наш Грунвальд-2017"

Дарэчы, Catharsis прыехалі не толькі выступіць — пасля абеду музыкі здейснілі шпацыр па музейным комплексе, назіралі, цікавіліся, стаялі за медавухай у агульнай чарзе. А гітарысту гурта настолькі спадабалася ў "Дудутках", што ён застаўся на другі фестывальны дзень.

Гурт Catharsis на фестывалі Наш Грунвальд у Дудутках
© Sputnik Юлія Хвошч
Гурт Catharsis на фестывалі "Наш Грунвальд" у "Дудутках"

Распачаўся "Пір пасля бітвы" выступленнем князёўны беларускага фолку Кацярыны Ваданосавай — празрыстым, срэбным голасам спявачка распавядала ў песнях беларускую гісторыю. Самым танцавальным традыцыйна стала выступленне гурта "Стары Ольса", "Кукрыниксы" прымусілі гледачоў крыху панастальгіраваць, а гурт Folcore пераканаў, што ў беларускай музыкі ёсць будучыня.

Алексея Горшенева нельзя назвать редким в Беларуси гостем - недавно он выступал на фестивале Наш Грюнвальд
© Sputnik Юлия Хвошч
Алексея Горшенева нельзя назвать редким в Беларуси гостем - недавно он выступал на фестивале "Наш Грюнвальд"

Аляксей Гаршанёў, лідэр гурта "Кукрыниксы", адзначыў са сцэны, што для таго, каб фестываль атрымаўся, трэба, каб было добрае надвор'е, і пажартаваў наконт таго, што беларускае і піцерскае лета нечым падобныя. Так і адбылося — надвор'е было сонечным, а фэст пакінуў самыя цёплыя ўражанні.

Арганізатары фестывалю прыадкрылі таямніцу наступнага юбілейнага фэсту — яны плануюць сабраць на адной сцэне ўсіх музычных хэдлайнераў фестывалю мінулых гадоў.

Тэги:
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, Наш Грунвальд, Музейны комплекс "Дудуткі", Беларусь

Галоўныя тэмы