05:19 13 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
11430

У звычайнай віцебскай кватэры з дапамогай неабыякавых гараджан выходжвалі бусляня, якое выпала з гнязда. Карэспандэнт Sputnik Павел Вур даведаўся, як ратавалі птушаня.

У Віцебску ўжо некалькі гадоў існуе супольнасць людзей, якія дапамагаюць птушкам, што трапілі ў бяду. Звычайныя гараджане прадастаўляюць прытулак галубам з падбітым лапкамі, сарокам са зламанымі крыламі і маленькім птушанятам, якія выпалі з гнязда. Не так даўно маляняці-бусляня прытуліла ў сваёй кватэры і Вольга Канстанцінава.

Незвычайная просьба

У сакавіку да яе звярнуліся жыхары Полацка з просьбай дапамагчы выратаваць птушку.

"Прафесійных арнітолагаў, што займаліся б выходжваннем дзікіх птушак, у Беларусі практычна няма. У асноўным дапамагаюць простыя гараджане. Па прафесіі я бухгалтар, апошнія пяць гадоў займаюся птушкамі, што, патрапіўшы ў бяду, ва ўмовах горада самастойна выжыць не могуць", — распавяла Sputnik дзяўчына.

Паводле яе слоў, часта бездапаможных птушак ёй прыносяць не толькі з вуліц Віцебска, але і прывозяць з іншых гарадоў. Бусляня, якое даставілі з Полацка ў звычайнай кардоннай скрынцы, не паспела нават яшчэ пер'е адрасціць. Яно было знясілена і патрабавала дагляду. Як птушаня выпала з бацькоўскага гнязда, застаецца загадкай. Вольга кажа, што ёсць два варыянты: альбо яно не ўтрымалася само, альбо мама з татам "дапамаглі" няўмеламу падлётышу.

"У буслоў выкідыванне птушанят з гнязда — натуральны працэс, і звязана гэта ў першую чаргу з адсутнасцю ежы. Пры ўмове, калі вырошчванне ўсіх дзіцянятаў немагчыма, у жывых пакідаюць толькі самых моцных", — адзначыла дзяўчына.

Вначале аистенок спал с бутылкой теплой воды вместо мамы
© Photo : из личного архива Ольги Константиновой
Спачатку бусляня замест мамы спаў з бутэлькай цёплый вады

У кватэры з перавернутага дагары ножкамі стала бусляняці збудавалі імправізаванае гняздо. А мяккія анучы і бутэлька з цёплай вадой грэлі яго замест мамы. Складаней за ўсё было вырашыць пытанне з ежай: асноўны рацыён гэтых птушак — рыба і смаўжы. І калі купіць рыбную прадукцыю было не складана, то пошукамі французскага далікатэсу займаліся многія жыхары горада.

"Для паўнавартаснага развіцця харчаванне ў птушаняці павінна быць разнастайным, таму праз сацыяльныя сеткі папрасілі віцяблян дапамагчы выжыць птушаняці. Смаўжоў нам прывозілі нават зусім незнаёмыя людзі", — успамінае Вольга.

Прывучаць бусляня да хатняга цяпла і чалавечай ласкі, як патлумачыла дзяўчына, было вельмі небяспечна. Калі б яно прывыкла да людзей, то потым не змагло бы вярнуцца ў дзікую прыроду. Таму кантактаваць з малым стараліся мінімальна.

Аистенка выкармливали рыбой и улитками, которых привозили отовсюду
© Photo : из личного архива Ольги Константиновой
Бусляня кармілі смаўжамі і рыбай

"Уся ежа проста выкладвалася ў гняздо. Сапраўды гэтак жа ў прыродзе паступае мама, прыносячы ежу дзецям. З рук кармілі толькі першыя пару дзён, пакуль птушка была аслабленая", — распавяла дзяўчына.

Пераезд

Калі бусел пачаў махаць крыламі, у Вольгі і яе сям'і паўстала пытанне пра тое, дзе знайсці прасторны дом для яго. На дапамогу зноў прыйшлі жыхары горада. Сямейная пара, якая дапамагала з прыкормам смаўжамі, пагадзілася даць прытулак падлётышу на сваім дачным участку. Варта адзначыць, што бусляня вельмі хутка адаптавалася да новых умоў. Для яго збудавалі спецыяльны загон, дзе птушаня ўпэўнена крочыла па зямлі.

"Бусел хутка асвоіўся на дачным участку і нават спрабаваў патроху ўзлятаць, праўда, усяго на некалькі метраў. Праз месяц мы зразумелі, што і на гэтай тэрыторыі яму становіцца мала месца", — падзялілася суразмоўніца агенцтва.

Сваю дапамогу прапанавалі супрацоўнікі заапарка Сірын, які знаходзіцца ў вёсцы "Чырвоная змена" Мінскай вобласці. Тут віцебскага бусла чакаў таварыш па няшчасці: такі ж падлётыш падрастаў пад наглядам людзей. У кампаніі са сваім суродзічам госць з паўночнай сталіцы хутка набраўся сіл, навучыўся лавіць рыбу з найбліжэйшага вадаёма і стаў патроху лётаць.

"Паступова бусел пачаў ненадоўга адлятаць, але заўсёды вяртаючыся ў заапарк, дзе яго падкормлівалі. Так адбываецца і ў прыродзе: калі птушаняты пакідаюць гняздо, бацькі працягваюць іх няшмат карміць", — патлумачыла дзяўчына.

Аисту чуть меньше двух месяцев, минский зоопарк Сирин
© Photo : из личного архива Ольги Константиновой
Буслу крыху меней за два месяцы

Зараз, набраўшыся сіл і неабходных навыкаў выжывання ў прыродзе, птушка перабралася на суседняе поле, якое знаходзіцца далёка ад людзей. Назіраць за буслом, чыё жыццё калісьці было на валаску, зараз можна толькі ў небе — ён часта кружыць над заапаркам.

По теме

Дабравешчанне – свята прылёту бусла
Тэги:
аист, Віцебск, Беларусь

Галоўныя тэмы