18:59 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Ядвіга Паплаўская падарыла свой сцэнічны ўбор Аляксандру Васільеву

Ядвіга Паплаўская падарыла свой канцэртны касцюм Аляксандру Васільеву

© Sputnik / Марина Серебрякова
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
2530

На выставе "Моднае стагоддзе" ў Мінску прадстаўлены 106 сукенак і больш за 380 аксесуараў, яна ахоплівае перыяд з дзевяцісотых да двухтысячных гадоў.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Унікальная выстава "Моднае стагоддзе", на якой прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева, адкрылася для публікі 15 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Напярэдадні палюбавацца на ўборы канца XIX — пачатку XXI стагоддзя ўжо паспелі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава і міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў. Таксама выставу наведала народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская, якая па асабістай просьбе Аляксандра Васільева перадала ў дар яго калекцыі канцэртныя касцюмы — свой і Аляксандра Ціхановіча.

"Вы вельмі стройная жанчына, захавалі форму, гэта так важна. Вы прыгожыя", — заўважыў Аляксандр Васільеў, прывітаўшы спявачку, і пацікавіўся, хто і калі шыў сцэнічныя ўборы.

Ядвига Поплавская подарила свой концертный костюм Александру Васильеву
© Sputnik / Марина Серебрякова
Ядвіга Паплаўская падарыла свой канцэртны касцюм Аляксандру Васільеву

Сіні касцюм Аляксандра Ціхановіча быў створаны ў 2010-я гады дызайнерам Алегам Воцінцавым, яркі і вельмі характэрны для свайго часу камплект з топу і спадніцы са шлейфам перыяду 1990-х гадоў пашыла Ніна Астапенка з беларускага Дома мадэляў.

"У ім я працавала сольны канцэрт", — сказала Паплаўская, перадаючы нарад калекцыянеру.

Аляксандр Васільеў неадкладна пацікавіўся ў арганізатараў выставы, ці знойдуцца яшчэ манекены, каб перададзеныя ўборы далучыліся да экспазіцыі. Калекцыянеру паабяцалі вырашыць гэтае пытанне, так што цалкам магчыма, нароўні з сукенкамі Лілі Брык, Евы Браун, Зары Леандр, а таксама беларускай каралевы прыгажосці Анжалікі Агурбаш наведвальнікі выставы змогуць убачыць і ўборы знакамітых спевакоў.

Уникальная выставка Модный век открылась для публики 15 сентября
© Sputnik / Марина Серебрякова
Унікальная выстава "Моднае стагоддзе" адкрылася для наведвальнікаў 15 верасня
 

Аляксандр Васільеў — сусветна вядомы тэатральны мастак, мастацтвазнавец і гісторык моды. Ён стварыў дэкарацыі для шматлікіх опер, балетаў, тэатральных пастановак вядомых тэатраў у Парыжы, Лондане, Токіо, Санцьяга і многіх іншых. Аляксандру Васільеву належыць адна з самых вялікіх прыватных калекцый касцюмаў VIII-XXI стагоддзяў, акрамя таго, ён з'яўляецца аўтарам кніг "Прыгажосць у выгнанні", "Руская мода. 150 гадоў у фотаздымках" і яшчэ больш за 30 выданняў аб модзе і стылі. У якасці спецыяльнага карэспандэнта ў Парыжы Аляксандр Васільеў працаваў для такіх вядомых модных выданняў, як рускія "Vogue" і "Harper's Bazaar", а з 2008 года з'яўляецца нязменным модным суддзёй у ТБ-праекце "Першага канала" — "Модны прысуд".

Выстава прызначана для шырокай аўдыторыі, яна прадоўжыцца да 10 студзеня.      

Тэги:
Калекцыя сукенак, Мода, Аляксандр Васільеў, Ядвіга Паплаўская, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы