14:07 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Карнавальнае шэсце ў межах ХІХ Сусветнага фестываля моладзі і студэнцтва

Карнавалам у Маскве адкрылі Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
2010

35 тысяч студэнтаў і 450 дэлегатаў з усяго свету прымуць удзел у парадзе-карнавале ў цэнтры Масквы ў гонар старту СФМС 2017.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Карнавальнае шэсце ў расійскай сталіцы стала яркім і відовішчным стартам XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у суботу, 14 кастрычніка.

У масавым шэсці ўзяло ўдзел больш за 35 тысяч расійскіх студэнтаў і 450 дэлегатаў з усіх куткоў планеты. Удзельнікі параду прайшлі па маршруце працягласцю восем кіламетраў ад плошчы Васільеўскага спуску па Крамлёўскай, Прэчысценскай, Фрунзенскай і Лужнецкой набярэжнай да спартыўнага комплексу "Лужнікі". 

Карнавальное шествие в рамках XIX Всемирного фестиваля молодежи и студенчества
© Sputnik / Алексей Филиппов
Карнавальнае шэсце ў рамках XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнцтва

Адкрывала калону група афіцыйных дэлегацый краін — удзельніц XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў. Далей прайшла група ўдзельнікаў шэсця, якая прадставіла рэканструкцыю параду Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў 1957 і 1985 гадоў. Сярод сусветных карнавалаў былі прадстаўлены Венецыянскі (Італія), Кёльнскі (Германія), Кітайскі і Бразільскі карнавалы, Галандскі фестываль цюльпанаў (Нідэрланды), святы Цвіцення сакуры (Японія), Холі (Індыя) і Мардзі гра (Новы Арлеан, ЗША). Замыкаў калону аркестр з Расіі.

Кульмінацыяй шэсця ў суботу стаў грандыёзны канцэрт тэлеканала "Музыка Першага" на фінальнай кропцы шэсця — у АК "Лужнікі", які можна будзе ўбачыць у прамым эфіры ва ўсім свеце. 

Карнавальное шествие в рамках XIX Всемирного фестиваля молодежи и студенчества
© Sputnik / Виталий Белоусов
Карнавальнае шэсце ў рамках XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнцтва

З 16:30 распачалася прамая трансляцыя разагрэву канцэрту. З 18:00 — афіцыйная частка канцэрту. Сваімі выступленнямі парадавалі гурт "ВИА Гра", Юліяна Каравулава, 5sta Family, Цімур Радрыгез, MBAND, Б'янка, Алена Цемнікава і многія іншыя. У перыяд з 21:00 да 21:15 спецыяльна для гасцей мерапрыемства на Лужнецкай набярэжнай у неба запусцяць святочны салют.

XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў пройдзе з 14 па 22 кастрычніка бягучага года ў Сочы і збярэ 20 тысяч маладых прафесіяналаў у розных сферах ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з больш чым 180 краін. 

Карнавальное шествие в рамках XIX Всемирного фестиваля молодежи и студенчества
© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Карнавальнае шэсце ў рамках XIX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнцтва

Дапамагаць у арганізацыі мерапрыемства будзе добраахвотніцкі корпус. #ВолонтерамиМира стануць пяць тысяч чалавек з Расіі і замежных краін ад 18 гадоў, у тым ліку "срэбных" валанцёраў.

Упершыню ў сваёй гісторыі ў грандыёзным моладзевым свяце будзе задзейнічана ўся краіна. Старт СФМС 2017 даў парад-карнавал у Маскве. Таксама дзве тысячы замежных удзельнікаў у першыя тры дні фестывалю наведаюць 15 расійскіх рэгіёнаў ад Калінінграда да Уладзівастока.     

Тэги:
Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў (СФМС), Сочы, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы