У БДУІР праходзіць міжнародны сімпозіум па нанатэхналогіях

© Photo : БДУІРУ БДУІР праходзіць міжнародны сімпозіум па нанатэхналогіях
У БДУІР праходзіць міжнародны сімпозіум па нанатэхналогіях - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары сімпозіума адзначылі, што ў беларускіх спецыялістаў высокі ўзровень фундаментальнай падрыхтоўкі, таму замежныя партнёры зацікаўлены ў стварэнні навуковых сувязяў.

МІНСК, 27 кас — Sputnik. 26-27 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі праходзіць 17-ы Міжнародны сімпозіум па новых прыкладаннях высокіх тэхналогій "Нанапраектаванне, тэхналогія, камп'ютэрнае мадэляванне — NDTCS-2017", паведамілі ў прэс-службы ўстановы.

Сімпозіум адкрылі акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Лабуноў, прарэктар па навуковай рабоце БДУІР Анатоль Восіпаў і Анатоль Сівец, намеснік дырэктара па навуцы і перспектыўнаму маркетынгу ААТ "Інтэграл".

На сімпозіуме NDTCS-2017 навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты з 11 краін-удзельніц (Польшча, Літва, Украіна, Германія, В'етнам, ЗША і іншыя) выступілі з 68 дакладамі. Аўтары прадставілі даследаванні перспектыўных матэрыялаў для мікра- і нанатэхналогій, оптаэлектронікі, фатонікі, а таксама эксперыментальныя метады і алгарытмы камп'ютэрнага мадэлявання.

Адкрыццё новага корпусу БДУІР - Sputnik Беларусь
БДУІР адкрыў восьмы корпус у Мінску

"У мікра- і нанараспрацовак шырокае навуковае і паўсядзеннае ўжыванне: дзякуючы ім камп'ютары і мабільныя дэвайсы становяцца ўсё кампактней, а іх прадукцыйнасць павышаецца. Нанаматэрыялы робяць жыццё камфортней і дазваляюць больш эфектыўна вырашаць бытавыя і вытворчыя задачы. Гэтыя тэхналогіі прымяняюцца ў медыцынскай дыягностыцы, электроніцы, біялогіі, харчовай прамысловасці", — распавёў Сцямпіцкі Віктар Рамановіч, кандыдат тэхнічных навук, загадчык навукова-даследчай лабараторыі БДУІР.

Арганізатары сімпозіума адзначылі, што ў беларускіх спецыялістаў высокі ўзровень фундаментальнай падрыхтоўкі, таму замежныя партнёры зацікаўлены ў стварэнні навуковых сувязяў. Вядучыя навуковыя супрацоўнікі БДУІР неаднаразова ўдзельнічалі ў праграмах навуковага абмену і рамачных праграмах ЕС, прысвечаных даследаваннях у галіне мікра- і нанатэхналогій, выконвалі сумесныя праекты з кітайскімі і індыйскімі партнёрамі.

БДУІР прымае ўдзельнікаў NDTCS ужо ў трэці раз. Да гэтага ўніверсітэтам-куратарам гэтага сімпозіума, заснаванага ў 1996-ым годзе, быў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт. Па словах арганізатара NDTCS Віктара Сцямпіцкага, для навучання студэнтаў у БДУІР ёсць апошнія ліцэнзійныя праграмы камп'ютэрнага мадэлявання мікра- і нанаэлектронікі. Гэта ключавы этап навучання маладых спецыялістаў, таму што асноўныя часовыя і матэрыяльныя выдаткі ў сучаснай мікраэлектроніцы прыпадаюць на стварэнне і віртуальнае тэставанне кампутарнай мадэлі, якую потым можна аднесці ў вытворчасць.

Стужка навiн
0