Прыгажосць слоў і стылю: у музеі Коласа прайшоў паказ модных калекцый

© Sputnik / Анастасия ВолчокМадэлі прытанцоўвалі падчас паказу
Мадэлі прытанцоўвалі падчас паказу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Модныя калекцыі прадэманстравалі студэнты і выкладчыкі Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

МІНСК, 7 сак – Sputnik. Імпрэза "100 гукаў вясны", прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня, адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Наведвальнікі палюбаваліся на вытанчаныя сукенкі ад беларускіх дызайнераў, паслухалі вершы і музыку.

© Sputnik / Анастасия ВолчокАртыст і рэжысёр радыё Алег Вінярскі чытае верш Якуба Коласа
Артыст і рэжысёр радыё Алег Вінярскі чытае верш Якуба Коласа - Sputnik Беларусь
Артыст і рэжысёр радыё Алег Вінярскі чытае верш Якуба Коласа

Дырэктар музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская адзначыла, што хоць у доме паэта часта праходзяць літаратурныя і музычныя вечары, напярэдадні свята 8 Сакавіка яны ўпершыню аб'ядналі паэзію, музыку і моду, і выказала надзею, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца і далей.

Модныя калекцыі прадэманстравалі студэнты і выкладчыкі Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працы сваіх студэнтаў прэзентавала загадчык кафедры дызайна моды, кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч. Яна працытавала словы знакамітага амерыканскага дызайнера беларускага паходжання Ральфа Ларэна: "Мода — гэта не лэйблы, не пра лэйблы і не пра брэнды, гэта пра нешта, што ўнутры, таму я ствараю не касцюмы — я ствараю мару".

© Sputnik / Анастасия ВолчокЗагадчык кафедры дызайна моды, кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч
Загадчык кафедры дызайна моды, кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч - Sputnik Беларусь
Загадчык кафедры дызайна моды, кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч

Кафедра дызайна моды зусім маладая – яна з’явілася толькі ў 2017 годзе, але ўжо праз паўгода навучання студэнты здолелі прадставіць уласную калектыўную калекцыю, кіраўнікамі якой з'яўляюцца выкладчыкі кафедры, дызайнеры Валерыя Крыса і Марына Фаміна.

© Sputnik / Анастасия ВолчокСтудэнты кафедры дызайна моды Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Студэнты кафедры дызайна моды Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - Sputnik Беларусь
Студэнты кафедры дызайна моды Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Алена Атраховіч расказала, што вучыцца на кафедру прыйшлі не толькі выпускнікі тэхнічных каледжаў, але і хлопцы і дзяўчаты, якія ўвогуле ўпершыню бачылі швейную машынку.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКожны навучэнец павінен сам прыдумаць, намаляваць эксклюзіўную мадэль, самастойна стварыць канструкцыю і потым бездакорна пашыць яе
Кожны навучэнец павінен сам прыдумаць, намаляваць эксклюзіўную мадэль, самастойна стварыць канструкцыю і потым бездакорна пашыць яе - Sputnik Беларусь
Кожны навучэнец павінен сам прыдумаць, намаляваць эксклюзіўную мадэль, самастойна стварыць канструкцыю і потым бездакорна пашыць яе

Напрыканцы навучання, а мабыць і раней, кожны з іх прадставіць уласную калекцыю.

© Sputnik / Анастасия ВолчокУ наступным годзе, па словах загадчыка кафедры, самыя здольныя студэнты ўжо могуць паўдзельнічаць у падзеі рэспубліканскага маштабу - "Млыне моды"
У наступным годзе, па словах загадчыка кафедры, самыя здольныя студэнты ўжо могуць паўдзельнічаць у падзеі рэспубліканскага маштабу - Млыне моды - Sputnik Беларусь
У наступным годзе, па словах загадчыка кафедры, самыя здольныя студэнты ўжо могуць паўдзельнічаць у падзеі рэспубліканскага маштабу - "Млыне моды"

У наступным годзе, па словах загадчыка кафедры, самыя здольныя студэнты ўжо могуць паўдзельнічаць у падзеі рэспубліканскага маштабу — "Млыне моды".

Алена Атраховіч адзначыла, што галоўная задача кафедры – навучыць студэнтаў ствараць мадэлі ад эскіза да ўвасаблення: кожны навучэнец павінен сам прыдумаць, намаляваць эксклюзіўную мадэль, самастойна стварыць канструкцыю і потым бездакорна пашыць яе.

Модныя паказы перарываліся чытаннем вершаў Якуба Коласа і музыкай у выкананні маленькага "Сымонкі": у гэтым годзе спаўняецца 100 год выданню паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка".

© Sputnik / Анастасия ВолчокДругакласнік Іван выступіў у ролі Сымона-музыкі
Другакласнік Іван выступіў у ролі Сымона-музыкі - Sputnik Беларусь
Другакласнік Іван выступіў у ролі Сымона-музыкі

Уласныя модныя калекцыі прадставілі і выкладчыкі кафедры дызайну моды. У калекцыі Валерыі Крысы "Вясёлка Хемшына" беларускія традыцыі сустрэліся з турэцкім каларытам.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКалекцыя выкладчыка кафедры дызайна моды Валерыі Крысы "Вясёлка Хемшына"
Калекцыя выкладчыка кафедры дызайна моды Валерыі Крысы Вясёлка Хемшына  - Sputnik Беларусь
Калекцыя выкладчыка кафедры дызайна моды Валерыі Крысы "Вясёлка Хемшына"

Маленькія мадэлі ўпэўнена дэманстравалі ўборы, пазіравалі перад фота- і тэлекамерамі, усміхаліся, пляскалі і відавочна былі задаволеныя ўвагай шматлікіх гледачоў.

© Sputnik / Анастасия ВолчокГледачы замілавана ўсміхаюцца
Гледачы замілавана ўсміхаюцца - Sputnik Беларусь
Гледачы замілавана ўсміхаюцца
© Sputnik / Анастасия ВолчокКалекцыя Валерыі Крысы "Peri"
Калекцыя Валерыі Крысы Peri - Sputnik Беларусь
Калекцыя Валерыі Крысы "Peri"
© Sputnik / Анастасия ВолчокМаленькія мадэлі ўпэўнена дэманстравалі ўборы
Маленькія мадэлі ўпэўнена дэманстравалі ўборы - Sputnik Беларусь
Маленькія мадэлі ўпэўнена дэманстравалі ўборы

Калекцыя Марыны Фаміной уразіла гледачоў ручной вышыўкай.

© Sputnik / Анастасия ВолчокУборы ўразілі гледачоў ручной вышыўкай
Уборы ўразілі гледачоў ручной вышыўкай - Sputnik Беларусь
Уборы ўразілі гледачоў ручной вышыўкай
© Sputnik / Анастасия ВолчокКалекцыя Марыны Фаміной "Спадчына"
Калекцыя Марыны Фаміной Спадчына - Sputnik Беларусь
Калекцыя Марыны Фаміной "Спадчына"

Па-майстэрску аздобленыя касцюмы дэманстравалі дарослыя мадэлі, якія з запалам прытанцоўвалі падчас паказу.

Стужка навiн
0