22:43 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Рэпартаж
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2020 (93)
37 0 0

У парадзе ўдзельнічаюць тры тысячы вайскоўцаў і больш за 150 адзінак тэхнікі, а таксама 36 самалётаў і верталётаў.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Ваенны парад з нагоды 75-годдзя Вялікай Перамогі праходзіць сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

У гэтую суботу Расія, Беларусь і шэраг іншых постсавецкіх краін адзначаюць 75-годдзе перамогі СССР над ваенна-фашысцкімі захопнікамі.

У рамках святкавання Дня Перамогі ў Мінску праходзіць ваенны парад. У ім бяруць удзел тры тысячы вайскоўцаў і больш за 150 адзінак тэхнікі, а таксама 36 самалётаў і верталётаў.

Выступаючы перад пачаткам парада, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: Дзень Перамогі для рэспублікі - святы дзень.

"Сёння мы шануем подзвіг нашых бацькоў і дзядоў. Іх шлях да перамогі быў адмыты слязьмі маці, жонак і дзяцей, прасякнуты крывёй загінуўшых у баях таварышаў і мірных жыхароў, авеяны попелам спаленых вёсак. Мы схіляемся перад подзвігам рускіх і беларусаў, украінцаў і яўрэяў, татараў і казахаў, таджыкаў і ўзбекаў, кіргізаў і туркменаў, грузін, армян, азербайджанцаў і малдаван, латышоў, літоўцаў, эстонцаў - усіх жыхароў Савецкага Саюза, байцоў руху супраціву Еўропы, нашых саюзнікаў - ЗША, Англіі і Кітая. Іх мужнасць адвага і гатовасць памерці за радзіму сталі страшнай зброяй адплаты для гітлераўскіх катаў і іх сатэлітаў", - сказаў Лукашэнка.

Александр Лукашенко на параде в честь 75-летия Победы
© Sputnik / Виктор Толочко
Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі

Як дадаў прэзідэнт, "Беларусь стала на шляху агрэсара жывым шчытом". Ён нагадаў, што тут гітлераўцы ўпершыню сустрэлі такі лютае супраціў, а абарона Брэсцкай крэпасці і Магілёва "доўжылася нашмат даўжэй, чым захоп многіх еўрапейскіх дзяржаў". У баях 1941-га, у тым ліку на беларускай зямлі, была закладзена аснова Перамогі, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Ветераны Великой Отечественной на параде 9 мая в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Ветэраны Вялікай Айчыннай на парадзе 9 мая ў Мінску

Сёння, паводле слоў Лукашэнкі, свет ігнаруе урокі мінулага.

"Чым далей мы аддаляемся ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, тым агрэсіўней і небяспечней ён становіцца. Планета напальваецца новымі агменямі узброеных канфліктаў. Зноў гінуць мірныя людзі. І на гэтым фоне адраджаюцца ідэі нацызму. Іх новы след - разбураныя помнікі воінам-вызваліцелям, гераізацыя гітлераўскіх злачынцаў, фальсіфікацыя гістарычных фактаў Другой сусветнай вайны", - канстатаваў прэзідэнт.

Ветераны Великой Отечественной на параде 9 мая в Минске
© Sputnik / Виктор Толочко
Юныя барабаншчыкі адкрываюць парад 9 мая ў Мінску

У канцы свайго звароту прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, а таксама мужнасці і стойкасці. "Няхай неба над Беларуссю заўсёды будзе мірным. З днём Перамогі, ура!" - сказаў на заканчэнне ён.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (93)
Тэги:
Беларусь, Мінск, Парад Перамогі

Галоўныя тэмы