Мітынг і залпы гармат. Дзень Перамогі святкуюць у Гродне

© Sputnik / Инна ГришукМітынг з ускладаннем кветак да Вечнага агню прайшоў 9 Мая ў парку Жылібера ў Гродне
Мітынг з ускладаннем кветак да Вечнага агню прайшоў 9 Мая ў парку Жылібера ў Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мітынг з ускладаннем кветак стаў адзіным святочным мерапрыемствам, якое праходзіць 9 мая ў Гродне.

ГРОДНА, 9 мая - Sputnik, Іна Грышук. Мітынг з ускладаннем кветак ля Вечнага агню прайшоў 9 Мая ў парку Жылібера ў Гродне. Мерапрыемства прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы, але без вялікай колькасці людзей.

© Sputnik / Инна ГришукСвяткаванне 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Гродне ў гэтым годзе праходзіць без масавых мерапрыемстваў
Мітынг і залпы гармат. Дзень Перамогі святкуюць у Гродне - Sputnik Беларусь
Святкаванне 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Гродне ў гэтым годзе праходзіць без масавых мерапрыемстваў

Да Вечнага агню ў гэтую раніцу прыйшлі кіраўніцтва горада і вобласці, дэпутаты, ваенныя, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў. Неслі вянкі і чырвоныя гваздзікі, іграў духавы аркестр, гучалі песні ваенных гадоў.

Сярод прысутных можна было ўбачыць некалькі пажылых людзей з медалямі, якія памятаюць вайну. Яны таксама ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

© Sputnik / Инна ГришукДа Вечнага агню ў гэтую раніцу прыйшлі кіраўніцтва горада і вобласці, дэпутаты, ваенныя, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў
Мітынг і залпы гармат. Дзень Перамогі святкуюць у Гродне - Sputnik Беларусь
Да Вечнага агню ў гэтую раніцу прыйшлі кіраўніцтва горада і вобласці, дэпутаты, ваенныя, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў

Мітынг завяршыўся трохразовым залпам з гармат. Пасля гэтага ускласці кветкі або проста падысці да Вечнага агню прыходзілі звычайныя гараджане. Іх таксама было няшмат.

© Sputnik / Инна ГришукМітынг завяршыўся трохразовым ружэйным залпам
Мітынг і залпы гармат. Дзень Перамогі святкуюць у Гродне - Sputnik Беларусь
Мітынг завяршыўся трохразовым ружэйным залпам

Як раней паведамляў Sputnik, святкаванне 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Гродне ў гэтым годзе праходзіць без масавых мерапрыемстваў. Былі адмененыя парад, святочныя канцэрты, акцыі і гулянні, якія прадугледжваюць вялікія групы людзей. Таксама ў горадзе вырашылі не запрашаць на мерапрыемствы ветэранаў ВАВ. Іх павіншавалі напярэдадні ў новым фармаце - для кожнага арганізавалі міні-канцэрты і міні-шэсце з духавымі аркестрамі ў дварах дамоў, дзе жывуць удзельнікі вайны, што засталіся ўжывых.

© Sputnik / Инна ГришукВетэраны ўзброеных сіл таксама ўсклалі кветкі ў памяць аб тых, хто загінуў у Вялікай айчыннай вайне
Мітынг і залпы гармат. Дзень Перамогі святкуюць у Гродне - Sputnik Беларусь
Ветэраны ўзброеных сіл таксама ўсклалі кветкі ў памяць аб тых, хто загінуў у Вялікай айчыннай вайне

Напярэдадні 9 Мая ў горадзе прайшлі ўскладанні кветак да брацкіх магіл, а таксама акцыі ў сацыяльных сетках. Спецыяльна да свята горад упрыгожылі чырвонымі і зялёнымі сцягамі, высадзілі кветкі на клумбах у цэнтры і на ўскраінах, усталявалі новыя фота-зоны на тэму Перамогі.

© Sputnik / Инна ГришукНе толькі кіраўніцтва горада, але і простыя гарадзенцы прыйшлі сёння ускласці кветкі да Вечнага агню
Мітынг і залпы гармат. Дзень Перамогі святкуюць у Гродне - Sputnik Беларусь
Не толькі кіраўніцтва горада, але і простыя гарадзенцы прыйшлі сёння ускласці кветкі да Вечнага агню

Святочны дзень завершыцца салютам, які запусцяць у 23:00. У гэтым годзе гараджанам, якія вырашылі палюбавацца ім ужывую, рэкамендавана выбіраць адну з шасці краявідных пляцовак - плошча Леніна, плошча Савецкую, паркоўку каля стадыёна "Нёман", прывакзальны пляц ля чыгуначнага вакзала, пляцоўкі каля драматычнага тэатра па вуліцы Маставой і ў ратонды на вуліцы Дарвіна.

Стужка навiн
0