12:55 23 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Дзеці ў дзіцячым садку

Мінпрацы: абмяркоўваюцца два варыянты па дармаедах- бацьках

© Sputnik Константин Чалабов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Ва ўрадзе вырашаюць, які тэрмін даць непрацуючым бацькам на выхаванне дзяцей.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Урад абмяркоўвае два варыянты прызначэння падатку на дармаедства ў дачыненні да непрацуючых жанчын, якія выхоўваюць дзяцей, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна падчас прэс-канферэнцыі ў прэзідэнта.

"Ёсць два варыянты. Першае: калі муж добра зарабляе і сям'я можа сабе дазволіць (каб жанчына не працавала — Sputnik), можна заплаціць невялікую суму ў памеры 20 базавых велічынь да таго часу, пакуль дзіцяці не споўніцца сем гадоў", — сказала Шчоткіна.

Па словах міністра, другі варыянт — усталяваць тэрмін выхавання дзяцей непрацуючай маці да 14 гадоў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што падыходы павінны адрознівацца для сем'яў, якія выхоўваюць адно дзіця, і для тых, у каго двое ці трое дзяцей. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "залішняга льгатавання" ў гэтым пытанні не будзе.

Тэги:
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Марыяна Шчоткіна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы