05:04 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Будынак Дома Урада БССР

Гістарычныя назвы вернуцца на вуліцы Мінска

© Sputnik/ Межевич
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
11610

Побач з ужо існуючымі размесцяць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц.

МІНСК, 1 кра — Sputnik. Грамадскае аб'яднанне "Альтэрнатыва" звярнулася да гарадскіх улад с прапановай размесціць на некаторых вуліцах сталіцы дадатковыя таблічкі з усімі назвамі вуліцы за ўвесь час яе існавання. Праект падтрымаў замміністра культуры Аляксандр Яцко. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі паабяцаў перадаць гэтую прапанову камісіі па перайменаванню праспектаў, вуліц, плошчаў Мінска для разгляду на бліжэйшым пасяджэнні. 

У пісьмовым звароце ў Мінгарвыканкам аб'яднанне прапанавала на 16 цэнтральных вуліцах горада (раён вуліц Нямігі, стадыёна Дынама, Траецкага прадмесця, Верхняга горада) і некаторых плошчах побач з цяперашнімі назвамі размесціць дадатковыя шыльды з усімі вядомымі гістарычнымі назвамі вуліцы пачынаючы з таго часу, калі вуліца ўпершыню ўзгадвалася ў гісторыі, і да сёняшніх дзен у храналагічным парадку. Улады Мінска станоўча аднесліся да такой ідэі.

"Спадзяемся, што таблічкі з ранейшымі назвамі Мінска з'явяцца ўжо ў бягучым годзе, хутчэй за ўсе — да лета", — сказалі ўдзельнікі аб'яднання.

Да слова, некаторыя вуліцы іншых гарадоў Беларусі, сярод якіх Магілеў, Баранавічы, Халопенечы, Клецк, ужо абзавяліся такімі дадатковымі гістарычнымі шыльдамі.

Тэги:
Андрэй Дамарадскі, Аляксандр Яцко, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы