13:57 30 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Урок у школе

Лепшага маладога настаўніка сталіцы абраў Мінгарвыканкам

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
40 0 0

Пераможцам конкурса прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі” у намінацыі “Мы — маладыя!” вызначылі напярэдадні ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

МІНСК, 1 кра — Sputink. Лепшым настаўнікам Мінска стаў выкладчык гісторыі сярэдняй школы № 199 Фрунзенскага раёна Яўген Сітко.

Спаборніцтва за ганаровае званне лепшага настаўніка праводзіцца ў сталіцы ў пяты раз.

Заснавальнік конкурса — камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама пры падтрымцы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Арганізацыйна- метадычнае суправаджэнне здясняў Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

У фінал конкурса выйшлі шасцера педагогаў, якія перамаглі ў шасці намінацыях. Так, у намінацыі "Разумнае. Добрае. Вечнае" (сярод настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры) лепшай была прызнана выкладчыца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 38 Фрунзенскага раёна Кацярына Дашчэчка.

У намінацыі "Калі цябе разумеюць" (сярод выкладчыкаў замежнай мовы) перамагла настаўніца англійскай мовы гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны Ленінскага раёна Казіміра Ваніцкая.

У намінацыі "Мудрасць у абліччы прыгажосці" перамогу атрымаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя гімназіі № 33 Фрунзенскага раёна Яўген Вараб'ёў.

Настаўнік фізікі гімназіі № 37 Фрунзенскага раёна Ігар Валынец стаў пераможцам у намінацыі "Правільнае рашэнне" (сярод выкладчыкаў фізікі, астраноміі, матэматыцы, інфарматыцы).

Настаўніца пачатковых класаў Караліна Дзевятлоўская школы № 39 Завадскогда раёна перамагла ў намінацыі "Пачатак пачаткаў".

У фінале конкурса ўдзельнікі прадставілі на суд журы рэкламу метдычнага прыёма.

Тэги:
Мінгарвыканкам, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы