21:16 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.15
удзельнікі велагонкі. архіўнае фота

Новыя пункты пракату веласіпедаў адкрыюцца ў Мінску

© Sputnik / Максим Блинов
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
32 0 0

Цяпер у Мінску можна ўзяць ровар на пракат у адным раёне горада, а здаць у другім

Мінск, 8 кра — Sputnik. У новых пунктах пракату прадугледжана паслуга, калі вы можаце ўзяць ровар на пракат, пакатацца па гораду і здаць у пракат у іншай частцы Мінска.

Паводле слоў дырэктара гарадской сеткі велапракатаў Дзмітрыя Пранкевіча, такія пункты пракату будуць з'яўляцца ў гарадскіх парках адпачынку.

"У гэтым месяцы ў Мінску пачаў працаваць пункт ў парке імя Горкага, у наступным такі ж пункт з'явіцца ў парке Перамогі. З сакавіка велапракат працуе і ў Лошыцкім парку. У кожным пункце — каля 30 веласіпедаў, у тым ліку дзіцячых. Усе паркі Мінска злучаны паміж сабой агульнай гарадской веладарожкай".

У парке імя Горкага можна адрамантаваць веласіпед — спецыялізаваная майстэрня пачала працу сёлета. У маі ў парке перамогі плануецца здаваць у пунктах пракату велатандэмы і шэзлонгі.

Летась вялікім попытам карысталіся начные катанні на роварах. Як кажа Дзмітрый Пранкевіч, "летась, бывала, ні аднаго ровара не заставалася ноччу ў пункце — усе разбіралі велааматары".

Тэги:
Веласіпедны спорт, Парк Перамогі, Парк Горкага, Веласіпед, Дзмітрый Пранкевіч, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы