13:49 30 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Старонка сайта Абітурыент БДУ

БДУ запусціў інфармацыйны рэсурс для абітурыентаў

© Sputnik/
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Сайт размяшчае падрабязную інфармацыю пра графік тэставання, спіс дакументаў, неабходных для паступлення і змяшчае адказы на актуальныя пытанні будучых студэнтаў.

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Беларускі дзяржаўны універсітэт запусціў спецыяльны сайт для абітурыентаў, на якім можна даведацца пра падрабязнасці будучай уступнай кампаніі, паведамляе прэс-служба навучальнай установы.

Старшакласнікі з дапамогай сайта змогуць вызначыцца з будучай спецыяльнасцю і даведацца, якія дакументы неабходна сабраць для паступлення ў ВНУ, знайсці адказы на іншыя пытанні, якія цікавяць абітурыентаў.

"Абітурыенту бывае складана зарыентавацца ў вялікай плыні звестак, знайсці тое, што цікавіць менавіта яго. Так наспела неабходнасць стварыць асобны інфармацыйны сэрвіс", — расказаў начальнік медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў, адзначыўшы пры гэтым, што сайт адаптаваны пад прагляд з мабільных прылад з улікам таго, што за апошні год колькасць зваротаў праз смартфоны і планшэты да сайта універсітэта павялічылася ўдвая.

На сайце прадугледжаны раздзел "каляндар абітурыента", дзе адзначаны графік "дзён адчыненых дзвярэй", цэнтралізаванага тэставання і іншых важных дат у жыцці абітурыентаў. Таксама рэсурс дае інфармацыю аб усіх спецыяльнасцях ВНУ.

Сайт інтэграваны з афіцыйнымі старонкамі БДУ ў сацыяльных сетках.

Тэги:
Адукадыйныя ўстановы, ІТ-тэхналогіі, Інтэрнэт, Навука і тэхналогіі, БДУ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы