20:09 24 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Прэзідэнт Беларусі Аляксанр Лукашэнка

Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі павінен быць свой фаст-фуд

© Sputnik Илья Питалев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
46 0 0

Прэзідэнт прапануе развіваць у краіне сетку беларускай кухні.

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за развіццё ў краіне сеткі нацыянальнай кухні.

Раней Лукашэнка неаднаразова выказваўся аб карысці здаровага харчавання. І скардзіўся на тое, што многія беларусы прывыклі на ноч есці мяса з бульбай. Між тым у Беларусі ўжо некалькі гадоў існуе сетка кіёскаў хуткага харчавання "Хутка —  Смачна", уладальнікам якой з'яўляецца кампанія "Экспрэс — Сэрвіс 91". Мінгандлю перыядычна выказвае прэтэнзіі ў бок кіёскаў.

"Мне здаецца, яна (нацыянальная сетка харчавання — Sputnik) была б нармальнай, каб там былі стравы, якімі мы харчуемся, і ў любым горадзе. Па-першае, і сабекошт быў бы невысокі, і людзям даступна, і сетка была б нармалёвая", — сказаў Лукашэнка, які наведаў у аўторак з рабочай паездкай Мінскую вобласць.

 Як паведамлялася, напрыканцы студзеня 2015 года Мінгандлю сумесна з інспекцыяй МНС па Мінску прыпынілі работу шасці аб'ектаў хуткага харчавання "Хутка-Смачна". Яны не прытрымліваліся асартыментнага пераліку, былі выяўлены факты парушэння тэмпературных рэжымаў захоўвання паўфабрыкатаў, рэалізацыі пратэрмінаваных прадуктаў, парушэнне касавай дысцыпліны і інш.

У сетку СТАА "Экспрэс- Сэрвіс 91" уваходзіць 13 міні-кафэ "Хутка-Смачна" і чатыры кулінарныя магазіны. У мінулым годзе там былі выяўлены факты невыканання рэжыму работы і рэалізацыі піва падлеткам.

Апрача "Хутка-Смачна", у Беларусі працуюць рэстараны хуткага харчавання Goody's, і McDonald's, аднак колькасць такіх устаноў не шматлікая. Яны ў асноўным прадстаўлены ў Мінску. Некаторы час таму расійскі "Росцікс" спрабаваў выйсці на беларускі рынак, аднак адчыненае кампаніяй побач са сталічным аўтавакзалам кафэ праіснавала нядоўга.

Тэги:
Прадукты харчавання, Рэстаранны бізнэс, Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы