13:01 23 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Заезд на аўтарынак у Малінаўке

У пажарных з’явіліся пытанні да рынку ў Малінаўке

© Фото: ЗАО "Торговый Мир - "Кольцо"
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Інспектары МНС следам за “Аквабелам” праверылі рынкавы комплекс “Кальцо”.

МІНСК, 16 кра — Sputnik. Планавай праверкай ЗАТ "Гандлёвы Свет-"Кальцо", які размешчаны побач з мінскім мікрараёнам "Малінаўка" выяўлены шматлікія парушэнні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі —да рынкавага комплексу будуць прыняты строгія меры, паведамілі Sputnik ў Мінскім абласным упраўленні міністэрства па надзвычайных сітуацыях (УМНС). Раней сур'ёзныя пытанні па забеспячэнню супрацьпажарнай бяспекі паўсталі да ЗАТ "Выставачны цэнтр "Аквабел".

"У рынкавым комплексе пракладка электрычных сетак, якая засілкоўвае павільёны і кіёскі, не адпавядае патрабаванням "Правілам упарадкавання электраўстановак". Гандлёвыя павільёны не абсталяваны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам сігналу аб рабоце апавяшчальнікаў на фасад",— паведамілі Sputnik ва УМНС.

Там таксама адзначылі, што адміністрацыя рынка не прымае мер па ліквідацыі адзначаных парушэнняў. Без неабходнай праектнай дакументацыі устаноўлены дадатковыя мабільныя будынкі, а некаторыя пажарныя гідранты на тэрыторыі рынку няспраўныя.

У той жа час ва ўпраўленні падкрэслілі, што на рынку створаны пажарна-тэхнічная камісія і добраахвотная пажарная дружына, але іх дзейнасць шмат у чым носіць фармальны характар.

​​"Па выніках праверкі вынесена чатыры патрабаванні аб забароне эксплуатацыі асобных памяшканняў, участкаў электраправодкі, электраабсталявання", — сказалі ў МНС. Там таксама паведамілі, што цяпер разглядаецца пытанне аб прыняцці больш строгіх мер.

Мінскае абласное ўпраўленне МНС на мінулым тыдні вынесла прадпісанне аб прыпыненні дзейнасці бізнес-цэнтра і адкрытага рынку, якія належаць ЗАТ "Выставачны цэнтр "Аквабел". Кіраўніцтва рынку абавязалі ліквідаваць парушэнні да 25 красавіка.

Тэги:
Міністэрствы і ведамствы, Дзяржаўная палітыка, Дзяржаўны апарат, Мінскае абласное УМНС, ЗАТ "Гандлёвы мір- "Кальцо", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы