Ці пускаць “начных ваўкоў” у Еўрасаюз?

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкМотаклуб "Начныя ваўкі" на адкрыцці байкерскага сезона ў Маскве
Мотаклуб Начныя ваўкі на адкрыцці байкерскага сезона ў Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Байкерскі клуб плануе праехаць па тэрыторыі 12 краін з канчатковай кропкай у Берліне, каб там 9 мая ўскласці вянкі да помніка савецкім воінам.

МІНСК, 17 кра —Sputnik. Байкеры расійскага клуба "Начныя ваўкі", якія плануюць праехаць з мотапрабегам па краінах Еўропы з канчатковым пунктам у Берліне, могуць не пусціць у Еўрасаюз.

Байкерскі клуб "Начныя ваўкі" вырашыў адзначыць 70-годдзе Перамогі над Германіяй мотапрабегам ад Масквы да Берліна. Байкеры плануюць стартаваць з Масквы 25 красавіка і праехаць па тэрыторыях 12 краін. Прабег мяркуецца завяршыць 9 мая ўскладаннем вянкоў да помніка савецкім воінам у Берліне.

Планы расійскіх байкераў выклікалі мноства дыскусій ва ўрадах краін Еўрасаюза. Супраць прабегу выказаліся некаторыя палітыкі Еўрасаюза, якія назвалі акцыю "Начных ваўкоў" палітычнай правакацыяй.

"Гэтая акцыя першапачаткова выглядала як палітычная правакацыя і такой з'яўляецца", —заявіў у інтэрв'ю польскім СМІ кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаш Схетына.

Аднак пазней ён адзначыў, што "Польшча з'яўляецца прававой дзяржавай, і кожны можа яе наведаць, толькі ён павінен зрабіць гэта ў адпаведнасці з дзеючым у Польшчы заканадаўствам". Палітык удакладніў, што пропуск байкераў праз мяжу Еўрасаюза — у кампетэнцыі польскай памежнай службы.

Ва ўрадзе ФРГ заявілі, што пакуль нічога не могуць сказаць дакладна наконт расійскага мотапрабегу, таму што расійскія байкеры не звярталіся ў нямецкае пасольства па візы.

"Я не магу пацвердзіць інфармацыю аб тым, што дазвол аб правядзенні прабегу ўжо ёсць. Мы атрымалі ліст ад прадстаўніка дадзенага мотаклуба па электроннай пошце, у ім гаворыцца, што ў акцыі 9 мая хочуць прыняць удзел 60 чалавек", — цытуе прадстаўніка гарадскога кіравання Берліна Марціна Паллгена РИА Новости.

Берлінская паліцыя адзначае, што запытаў ад расійскіх байкераў пакуль не паступала, аднак калі заяўка прыйдзе, то адказ на яе будзе выключна ў рамках заканадаўства.

“Калі яны хочуць проста ўскласці вянкі, то, зразумела, што ніякіх абмежаванняў тут быць не можа. Калі ж гаворка ідзе аб дэманстрацыі каля помніка, то яе трэба запытваць за двое сутак”, – цытуюць нямецкія інфармагенцтвы кіраўніка прэс-службы паліцыі Берліна Штэфана Редліха.

Кіраўнік байкерскага клуба “Начныя ваўкі” Аляксандр Залдастанаў, больш вядомы як “Хірург”, адзначыў, што спачатку не хацеў удзельнічаць у акцыі, аднак, калі даведаўся пра негатыўную рэакцыю еўрапейскіх уладаў, вырашыў, што трэба ехаць.

“Я бачу, наколькі пазітыўны настрой у палякаў, наколькі пазітыўнае настрой у ўдзельнікаў мотаклуба, якія хочуць нас суправаджаць у кожным горадзе, ад мяжы. Я лічу, гэта будзе сяброўскай і брацкай паездкай”, – паведаміў байкер у інтэрв’ю расійскім СМІ.

Ён таксама адзначыў, што расійскія байкеры заўсёды падтрымлівалі еўрапейскія мотаклубы падчас іх візітаў ў Расію. “Спробы нас ачарніць і зрабіць з нас нейкіх нацыяналістаў разбіваюцца аб факты”,–падкрэсліў Залдастанаў.

Стужка навiн
0