17:34 18 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Старонка сайта пошукавай сістэмы Яндэкс

Беларусы жадаюць прычоску як у Раналду і стаць падобнымі на фізрука

© Sputnik/
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4110

Жыхары нашай краіны часцей за ўсё пытаюцца ў інтэрнэце пра фізрука і Віялету з аднайменных серыялаў, а таксама пра расійскую тэлевядучую Ксенію Барадзіну і футбаліста Крышціяну Раналду.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Пошукавы сэрвіс "Яндэкс" сабраў статыстыку аб запытах беларусаў аб знешнасці і рэчах знакамітых людзей за апошнія паўгода.

Карыстальнікі "Яндэкса" кожны месяц задаюць некалькі тысяч запытаў пра тое, што яны бачылі ў знакамітасцяў. Часцей за ўсё аб'ектамі пошуку становяцца прычоскі, тату ці аксэсуары зорак сусветнага шоў-бізнэсу.

Адпаведна статыстыцы "Яндэкса" беларусы ў асноўным цікавяцца тым, што можна купіць або зрабіць самастойна. Аднак акрамя стрыжак, адзення і макіяжу сустракаюцца і незвычайныя запыты, напрыклад "хачу сабе ямачкі як у Лізаветы Баярскай" ці "халат як у Х'ю Хэфнера".

На працягу апошніх шасці месяцаў мужчыны з Беларусі часцей за ўсё цікавіліся гадзіннікам, курткай і аўтамабілем "як у фізрука" далей па колькасці запытаў ідзе футбаліст Крышціяну Раналду, яго прычоску і буцы хочуць беларускія інтэрнэт-карыстальнікі. У пяцёрку запытаў трапіла ланцужок з крыжом акцёра Віна Дызеля, лінзы і прычоска музыканта Тоні Раута, а таксама гадзіннік доктара Быкава з серыяла "Інтэрны".

Сярод жаночых запытаў, лідэрам з'яўляецца галоўная гераіня серыяла "Віялета". Беларускія жанчыны часцей за ўсё цікавяцца асабістым дзённікам, прычоскай і адзеннем гераіні. На другім месцы тэлевядучая Ксенія Барадзіна — беларускі хочуць мець яе прычоску, пярсцёнак і куртку. У ТОП-5 запытаў патрапілі таксама Эльза з мультфільма "Халоднае сэрца" тэлевядучая Вольга Бузава і Віка, гераіня серыяла "Кухня".

Тэги:
Шоў-бізнэс, Жыццё знакамітых людзей, Людзі, Яндэкс, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы