13:50 30 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Кот на радиаторе отопления

Мінгарвыканкам пакіне мінчанам цяпло

© Sputnik/ Сергей Лескеть
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
2210

Гарадскі выканкам злітасцівіўся над жыхарамі сталіцы і пакуль не будзе спыняць падачу цяпла ў кватэры.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Мінгарвыканкам вырашыў не адключаць цяпло ў кватэрах мінчан пакуль цалкам не ўсталюецца цёплае надвор'е, паведаміў намеснік старшыні сталічнай мэрыі Кухараў.

Спачатку планавалася, што 18 красавіка адключаць цяпло ад жыллёвага фонду, інтэрнатаў, гасцініц і адукацыйных устаноў.

"У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я адключаць ацяпленне ў жыллёвым фондзе Мінску пакуль не будуць", — паведаміў Уладзімір Кухараў у суботу падчас прамой тэлефоннай лініі.

Паводле яго слоў, вырашэнне аб адключэнні цяпла было прынята з улікам прагноза надвор'я, які быў спрыяльным для пераводу на летні рэжым.

Ён таксама адзначыў, што адключаць ацяпленне ў кватэрах будуць толькі пасля канчатковага пацяплення на вуліцы. З 14 красавіка ацяпленне адключылі ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках.

Тэги:
Мінгарвыканкам, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы