12:54 23 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Спіс абітурыентаў у ВНУ, архіўнае фота

Уступныя іспыты ў беларускія ВНУ пачнуцца 8 ліпеня

© Sputnik Павел Лисицын
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
46 0 0

Дакументы ў вышэйшыя навучальныя ўстановы будуць прымацца да 15 ліпеня ўключна.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зацвердзіла тэрміны правядзення ў рэспубліцы ўступных іспытаў у ВНУ — адпаведная пастанова была апублікавана ў чацвер на сайце Нацыянальнага прававога партала.

Дакументы на дзённную, вячэрнюю і завочную форму навучання дзяржаўныя ВНУ будуць прымаць з 8 да 15 ліпеня (на завочную форму ў сельскагаспадарчых вышэйшых установах — з 1 па 30 лістапада).

Для абітурыентаў, якія плануюць паступаць у ВНУ на платане аддзяленне без уступных іспытаў (за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства), прадугледжаны наступныя тэрміны:

на дзённую ці завочную форму навучання ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Камандна-інжэнерны інстытут МНС, Гомельскі інжэнерны інстытут МНС дакументы будуць прымацца з 3 па 29 ліпеня

на дзённую ці завочную форму навучання ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў — з 8 па 31 ліпеня

на дзённую ці завочную форму навучання ў іншых ВНУ (акрамя завочнай формы ў сельскагаспадарчых ВНУ — з 1 па 30 лістапада) — з 8 ліпеня па 2 жніўня

Іспыты ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Камандна-інжэнерны інстытут МНС, Гомельскі інжэнерны інстытут МНС пройдуць з 16 па 19 ліпеня; у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў — з 16 па 25 ліпеня, у іншых ВНУ (акрамя завочнай формы навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ — з 1 па 20 снежня) — з 16 па 21 ліпеня.

Залік абітурыентаў на бясплатныя месцы ў ВНУ МУС, МНС і Ваенную акадэмію адбудзецца да 23 ліпеня, у творчыя ВНУ (акадэмію мастацтваў, акадэмію музыкі, інстытут культуры) — да 29 ліпеня, у іншых ВНУ — да 25 ліпеня (на завочную форму ў сельскагаспадарчых вышэйшых установах — да 25 снежня).

Тэги:
Вышэйшая адукацыя, ВНУ, Экзамены, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы