03:27 01 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Дачніца едзе ў электрычцы

Квіткі на электрычкі для пенсіянераў патаннеюць з 1-га мая

© Sputnik Антон Белицкий
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
21 0 0

Зніжкі не будуць дзейнічаць пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і цягніках гарадскіх ліній.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Пенсіянерам з 1 мая прадастаўляецца 50-працэнтная скідка пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамілі Sputnik ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Гэтая льгота прадугледжана ўказам ад 29.04.2011 № 176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" і дзейнічае кожны год.

"Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту (мужчыны —60 гадоў, жанчыны —55 гадоў), маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа", —паведамілі ў БЧ.

Там таксама адзначылі, што льгота не прадастаўляецца пры праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі) а таксама ў цягніках гарадскіх ліній.

У БЧ нагадалі, што для набыцця праязных дакументаў са зніжкай пасажырам-пенсіянерам трэба прад'яўляць арыгіналы пенсійных пасведчанняў.

Тэги:
Чыгуначны транспарт, Грамадства, Транспарт, БЧ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы