Беларусы разглядаюць веласіпед як альтэрнатыву трэнажорнай зале

© Photo : аккаунт Velcom в FacebookВелапарад у Мінску
Велапарад у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле статыстыкі, палова пакупак ровараў у Беларусі прыпадае на мужчын, жанчыны складаюць крыху менш адной траціны, а кожны пяты ровар – дзіцячы.

МІНСК, 5  мая — Sputnik. Беларусы часцей за ўсё разглядаюць ровар у якасці альтэрнатывы заняткаv у трэнажорнай зале, паведаміў Sputnik дырэктар па развіцці сеткі velozona.by Ігар Давыдзенка.

Па дадзеных суразмоўцы агенцтва, часцей за ўсё ровары купляюць мужчыны — на іх прыпадае каля паловs пакупак у сетцы Velozona. Аднак у апошні час колькасць жанчын, якія купляюць для сябе двухколавы транспарт, амаль дасягнула адной траціны. Кожная пятая купля прыпадае на дзіцячую мадэль, падкрэсліў эксперт.

"Многія выкарыстоўваюць двухколавы транспарт, каб прыемна правесці час і спаліць калорыі, то бок разглядаюць ровар як своеасаблівую альтэрнатыву заняткаў у трэнажорнай зале",  -  распавёў Давыдзенка.

Ён таксама адзначыў, што ў апошні час цікавасць да веласіпеднага жыцця ў Беларусі толькі расце, веласіпедысты ўсё больш "імкнуцца "выгульваць" свой ровар, а не складаваць яго ў тамбуры або кладоўцы", — падкрэсліў Давыдзенка, адзначыўшы пры гэтым, што ў Мінску за рулём ровара можна сустрэць і заможных людзей, якія маюць па некалькі аўтамабіляў.

Стужка навiн
0