Шчоткіна: спадзяюся, што дармаедаў-адмоўнікаў будуць адзінкі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДармаед
Дармаед - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сацыяльны збор не будзе збірацца з вызваленых з месцаў зняволення, каб яны “паспелі знайсці новае месца ў жыцці”.

МІНСК, 6 мая — Sputnik. У Беларусі знойдуцца грамадзяне, якія не змогуць выплаціць сацыяльны збор і не захочуць выконваць грамадска-карысныя працы ў якасці кампенсацыі дзяржаве расходаў на фінансаванне сацыяльнай сферы, упэўненая міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

"Ёсць катэгорыя людзей, якія ўсё роўна не заплацяць, і адчужаць у іх няма чаго, таму што няма маёмасці. Гэта выключныя выпадкі, і тут прадугледжаны грамадска-карысныя працы. Адпрацуй, і доўг будзе дараваны. Але калі ты адмаўляешся працаваць, да цябе будуць прымяняцца адпаведныя меры пакарання", — патлумачыла міністр, прадстаўляючы ў беларускім парламенце адпаведны дэкрэт прэзідэнта.

 "Але я спадзяюся, што такія выпадкі будуць адзінкавыя ў нашай краіне", —  сказала Шчоткіна.

 Яна падкрэсліла, што прызначэнне грамадска-карыснай працы не значыць, што "ты будзеш сядзець і глядзець у акно". "Падмятай асфальт, прыбірай лісце. Мясцовыя органы ўлады знойдуць, чым заняць", — сказала міністр.

 Кіраўнік Мінпрацы таксама адзначыла, што асобы, якія знаходзіліся ў месцах пазбаўлення волі і вызваліліся, не будуць з'яўляцца плацельшчыкамі сацыяльнага збору. "Няхай тым, хто выйшаў з-за кратаў, будзе бонус, каб яны маглі агледзецца, уладкавацца, знайсці сваё месца ў жыцці", — сказала яна.

Стужка навiн
0