20:42 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Каса гіпермаркета

У магазінах знікнуць прылаўкі з цыгарэтамі

© Sputnik / Сергей Пивоваров
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
17 0 0

З пачатку ліпеня Саўмін забараняе выстаўляць пачкі з цыгарэтамі ў зоне бачнасці пакупнікоў.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Новыя правілы гандлю замацаваны пастановай урада, тэкст якога апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У прыватнасці, з кас магазінаў прыбяруць вітрыны з тытунёвымі вырабамі. Замест іх там можа размяшчацца толькі асартыментны пералік у выглядзе спісу з указаннем маркі і кошту.

Канкрэтныя рэкамендацыі па яго афармленні для гандлёвых сетак распрацаваны Міністэрствам гандлю. Таксама з другога паўгоддзя будзе забаронены продаж тавараў, якія вонкава падобныя на цыгарэты альбо імітуюць іх знешні выгляд або выкарыстоўваюць тытунёвую тэму ў назве.

Гэтая забарона будзе дзейнічаць не толькі на аптовы і раздробны гандаль такімі вырабамі, але і на іх вытворчасць.

Тэги:
Аптовы гандль, Штучны гандль, Эканоміка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы