21:43 21 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Вокладка кнігі Святланы Алексіевіч Час Second hand

Святлана Алексіевіч атрымала прэстыжную польскую прэмію

© Sputnik/
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
8420

Вядомая беларуская пісьменніца ў другі раз атрымала адну з галоўных польскіх літаратурных прэмій.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Цырымонія ўручэння прэміі імя Рышарда Капусцінскага адбылася напярэдадні ў Варшаве. Прэмія ўручаецца за лепшую рэпарцёрская кнігу, у якой распавядаецца пра важныя надзённыя сацыяльныя тэмы,  паведамляе сайт charter97.org.

Арганізатарымі мерапрыемства з'яўляюцца мэрыя Варшавы і рэдакцыя польскай газеты "Gazeta Wyborcza". Журы на чале з польскім публіцыстам са Швецыі Мацеем Зарэмбай-Бяляўскім павінна было з 84 прадстаўленых кніг абраць лепшыя.

Сёлета пераможцамі сталі Святлана Алексіевіч з кнігай "Час Second hand" і польскі пісьменнік Міхал Альшэўскі з  "Лепшымі чаравікамі ў свеце".

"Я вельмі радая, што другі раз стаю на гэтай сцэне і атрымліваю гэтую ўзнагароду. Усё гэта вельмі для мяне важна, і я нават падумала, што я шчаслівы чалавек. Рэдка думаеш пра сябе, што ты шчаслівы чалавек, але я магу гэта сказаць. 40 гадоў я рабіла тое, што хацела рабіць. Мне ўдалося зрабіць тое, што я задумала яшчэ ў юнацтве — сказала пісьменніца на цэрымоніі ўзнагароджання.

Па апытанні чытачоў вядучага польскага выдання "Gazeta Wyborcza" кніга Алексіевіч "Час Second hand" была прызнана лепшай.

Тэги:
Узнагароды і прэміі, культура і мастацтва, Літаратура, Грамадства, Святлана Алексіевіч, Варшава, Польшча
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы