12:02 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Старонка сайта кампаніі Элема

Вакол "Элемы" наспявае скандал

© Sputnik/
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
143 0 0

Супрацоўніца прадпрыемства дапусціла шэраг хамскіх выказванняў у адрас патэнцыйных спажыўцоў у Facebook. Прадстаўнік PR-службы выбачылася за калегу перад інтэрнэт-аўдыторыяй.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Мэтавая аўдыторыя "Элемы" —  высокія, прыгожыя і каханыя, для поўных i каратышак прадпрыемства не працуе, заявіла супрацоўніца ААТ "Элема" Марына Марыніна у гутарцы з адной з інтэрнэт-карыстальніw Дар'яй Слабчанка.

Іван Айплатаў, крэатыўны дырэктар "Элемы" 15 мая распавёў у інтэрв'ю парталу ТYТ.BY аб сваім разуменні жанчыны і яе ролі.

"Калі жанчына пачынае займацца палітыкай ці казаць пра яе, я лічу, што можна паставіць дыягназ "хранічная недахоп мужчынскай увагі",калі не сказаць груба", — заявіў Айплатаў журналістам.

Переписка Дарьи Слабченко с сотрудницей предприятия ЭЛЕМА
Перапіс Дар"і Слабчанка з супрацоўніцай Элемы

На яго думку, "жанчына павінна быць сэксуальнай "дурніцай" звонку і глыбокай ўнутры, але пры гэтым яшчэ і падступнай. Гэта значыць настолькі разумнай, каб здавацца поўнай, пардон, дурніцай", — адзначыў мадэльер.

Слабчанка пракаментавала інтэрв'ю мадэльера на старонцы прадпрыемствa ў сацыяльнай сетцы Facebook. "Гэта значыць быць дурніцай, як я разумею", — задала пытанне Слабчанка.

Ёй адказала супрацоўніца прадпрыемства Марына Марыніна. "Лепш быць дурніцай, патрэбнай, прыгожай і каханай, чым адзінокай каратышкай няўдалага целаскладу", —  напісала яна. І дадала, што "для такіх як вы, якія сядзяць за маніторам суткамі, у нас нічога няма. Трэнікi і майкі з мiкiмаусамi мы шыць пачнем не хутка".

Тэги:
Стыль жыцця, Грамадства, Элема, Марына Марыніна, Іван Айплатаў, Беларусь, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы