21:51 21 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Выстава Мы ёсць

Анлайн-музей квір-гісторый, артэфактаў і аб’ектаў ствараюць у Беларусі

© Sputnik/ Евгений Казарцев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
24 0 0

Беларусы пакуль не спяшаюцца папаўняць экспазіцыю выставы, якую арганізавала ЛГБТ-супольнасць. Але ініцыятары анлайн-музея разлічваюць да верасня рэалізаваць праект.

МІНСК, 18 мая — Sputnik. Выстава "Мы ёсць", прысвечаная ідэнтычнасці людзей у сучасным свеце, адкрылася ў Мінску па ініцыятыве ЛГБТ-супольнасці.

Аснову выставы складаюць ілюстрацыі, калажы, фатаграфіі і рознага роду "артэфакты". Скразная тэма ўсіх экспанатаў — праблема самаідэнтыфікацыі і становішча прадстаўнікоў ЛГБТ ў грамадстве. Арганізатары выставы аддаюць перавагу  тэрміну "квір", які акцэнтуе ўвагу адразу на трох паняццях: гендэрная ідэнтычнасць, сэксуальнасць і норма.

"Наша выстава зусім невялікая, І гэта таксама паказальна, бо мы прапаноўвалі ўсім ўдзельнічаць у выставе, прыносіць гісторыі ці свае працы", — распавялі Sputnik прадстаўнікі ініцыятывы "Быць. Квір", якія арганізавалі выставу.

Пакуль, па словах, адгукнулася зусім мала людзей. "Патлумачыць гэта можна як раз тым, пра што і гаворыцца ў  "Мы ёсць" — складанасцямі самаідэнтыфікацыі. Шмат каму незразумела, што ў іх ёсць нейкія правы і што яны могуць пра гэта гаварыць", — падкрэслілі суразмоўцы Sputnik. Яны адзначылі, што і ў цэлым беларускае грамадства рэдка хоча чуць пра што-то акрамя "нормы". "Але мы спрабуем гаварыць, і робім гэта на мове мастацтва", —  заявілі прадстаўнікі ініцыятывы "Быць. Квір".

Акрамя асноўнай выставы ёсць і асобнае памяшканне — камерная відэазала, у якой можна паглядзець гісторыі беларусаў аб сваім прыняцці сэксуальнасці, арыентацыі і нормаў грамадства. Удзельнічаць у выставе "Мы ёсць" можа кожны — дастаткова прынесці як-небудзь звязаны з тэмай аб'ект і напісаць гісторыю пра яго. Калі не хочацца расставацца з дарогай рэччу, то можна проста даслаць фатаграфію.

Пасля выставы арганізатары плануюць стварыць анлайн-музей квір-гісторый, артэфактаў і аб'ектаў Беларусі. "Анлайн музей — дастаткова новая форма. Мы разам ствараем нешта інавацыйнае, мабільнае і максімальна ўключаем гледачоў у працэс стварэння калекцыі", — растлумачылі суразмоўцы Sputnik. Па іх словах, праект пакуль знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, яго запуск запланаваны на верасень.

Выстава будзе доўжыцца па 20 мая ў Studio67 (Партызанскі праспект, 2А). Уваход вольны.

Тэги:
Выстава, Грамадства, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы