Trubetskoy возьме ўдзел у дабрачыннай акцыі “Рок дзецям”

© Photo : акаунт гурта Trubetskoy у FacebookМузычны гурт Trubetskoy
Музычны гурт Trubetskoy - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемства пройдзе 24 мая ў сталічным клубе Re: Public.

МІНСК, 22 мая — Sputnik. У вялікім пяцігадзінным канцэрце разам з гуртом Trubetskoy возьмуць удзел гурт "Варона", «СамПроцесс», Crash Taiker, Dess і іншыя. Уваход на мерапрыемства будзе бясплатным, але ўсіх наведвальнікаў просяць прынесьці з сабой рэчы для выхаванцаў дзіцячага дома ў Навінках.

Прыносіць трэба:

  • гігіенічныя сродкі: падгузнікі (ад самых маленькіх дзіцячых да 15 гадоў), вільготныя сурвэткі, зубную пасту і шчоткі (розны ўзрост), шампунь, мыла, туалетную паперу.
  • прыналежнасці для творчасці: фарбы, алоўкі, паперу (А4, ватман альбо альбомы), крэйды, гліну.

Арганізатары акцыі "Рок дзецям" ладзяць такія канцэрты трэці год запар, гэта ўжо шостае падобнае мерапрыемства.

Стужка навiн
0