18:52 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Салігорск

ЮНІСЭФ адзначыў Салігорск ганаровым статусам

© Sputnik/ Андрэй Аляксандраў
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
4810

“Горад шахцёраў” стаў сёмым беларускім горадам, атрымаўшым статус “Горад, сяброўскі дзецям”.

МІНСК, 18 чэр — Sputink. Глабальная ініцыятыва міжнароднай арганізацыі ўяўляе сабой праграму, закліканую дапамагчы гораду стаць больш добразычлівым да дзяцей ва ўсіх аспектах, якія тычацца кіравання, інфраструктуры і паслуг.

Мэта ініцыятывы — стварэнне спрыяльных умоў і фарміраванне бяспечнага асяроддзя для жыцця дзяцей у горадзе. Галоўным адрозненнем гэтай ініцыятывы ад іншых сацыяльных праграм і ініцыятыў, з'яўляецца абавязковы ўдзел дзяцей і моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы.

"Горад, сяброўскі дзецям, — гэта сучасны горад, у цэнтры ўвагі якога стаіць паляпшэнне становішча дзяцей і абарона іх правоў. Палітыка такога горада накіравана на ўмацаванне здароўя маці і дзіцяці, на ўдасканаленне сістэмы сацыяльнай абароны сям'і і дзяцей, на забеспячэнне роўных правоў і магчымасцяў для кожнага дзіцяці, уключаючы дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў — гаворыцца ў палажэнні аб "Горадзе, сяброўскім дзецям" у Рэспубліке Беларусь.

Беларусь удзельнічае ў праекце з 2009 года. Сёлета ў ім прымае ўдзел 22 гарады, яшчэ тры населенныя пункты падалі заяўкі.

Ганаровы знак і сертыфікат Салігорск атрымае ў Дзень горада падчас афіцыйнай цырымоніі адкрыцця свята. Адбудзецца гэта ў апошнія летнія выхадныя.

Ініцыятыва ЮНІСЕФ "Горад, сяброўскі дзецям" з'яўляецца інструментам, які дапамагае паменшыць негатыўны ўплыў гарадскога асяроддзя на жыццё дзіцяці, максімальна выкарыстоўваючы тыя магчымасці і перавагі, якія яна дае. Удзел у ініцыятыве спрыяе выкананню на ўзроўні горада абавязацельстваў, прынятых краінай пры падпісанні Канвенцыі аб правах дзіцяці.

Тэги:
Грамадства, Дзеці, Правы чалавека, ЮНІСЭФ, Салігорск, Мінская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы