16:46 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Беларускія ВНУ распачнуць прыём дакументаў на бюджэт 8 ліпеня

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
65 0 0

Абітурыенты ўжо могуць забраць свае сертыфікаты аб праходжанні ЦТ.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Беларускія дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі з 8 ліпеня пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай i вячэрняй) або завочнай форме навучання, паведамілі Sputnik ў прэс-службе міністэрства адукацыі.

Уступная кампанія ў Беларусі стартавала 14 чэрвеня — у гэты дзень у краіне прайшло першае цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па беларускай мове. Завяршылася ЦТ 2 ліпеня, якое было вызначана рэзервовым днём. Усяго, па дадзеных Мінадукацыі, для праходжання ЦТ у краіне зарэгістравалася 101 000 691 чалавек. З іх на выпрабаванні не прыйшлі 11 тысяч 574 абітурыента, яшчэ 11 чалавек парушылі правілы пры напісанні тэсту. На здачу ўступных выпрабаванняў у рэзервовы дзень запісаліся 895 чалавек.

Як паведамілі ў Мінадукацыі, пункты правядзення тэставання ўжо пачалі выдачу абітурыентам сертыфікатаў аб праходжанні ЦТ.

"Забраўшы сертыфікаты, абітурыенты з 8 ліпеня могуць падаваць дакументы на выбраныя факультэты ВНУ. Сёлета тэрмін падачы дакументаў на бюджэт павялічаны на два дні — да 15 ліпеня", — паведамілі ў міністэрстве.

Там адзначылі, што па завочнай форме ў ВНУ сельгаспрофілю тэрмін падачы дакументаў іншы: з 1 па 30 лістапада. Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або уласных сродкаў.

Для абітурыентаў, якія жадаюць паступіць на платную форму навучання і не павінны здаваць уступныя іспыты ў саміх ВНУ, могуць падаць дакументы ў тэрміны ў залежнасці ад профілю ВНУ.

Так, для тых, хто паступае на дзённую ці завочную форму атрымання адукацыі ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Камандна-інжынерны інстытут МНС, Гомельскі інжынерны інстытут МНС тэрміны падачы дакументаў —з 8 па 29 ліпеня. На дзённую ці завочную форму атрымання адукацыі ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў — з 8 па 31 ліпеня.

 Для паступлення ў іншыя ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў універсітэтах сельгаспрофілю) — з 8 ліпеня па 2 жніўня, у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю — з 1 па 30 лістапада.

Залічэнне абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ МУС і МНС, а таксама ў Інстытуце пагранслужбы і Ваеннай акадэміі пройдзе па 23 ліпеня, у дзяржаўных акадэміях мастацтваў, музыкі і універсітэце культуры — па 29 ліпеня, а ў іншых ВНУ — па 25 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю — па 25 снежня). Што тычыцца месцаў для атрымання адукацыі на платнай аснове, то ў ВНУ сілавога блока —  па 30 ліпеня, у ВНУ сферы культуры — па 1 жніўня, ва ўсіх астатніх — па 4 жніўня (завочны сельгаспрофілю — па 25 снежня).

Тэги:
Уступныя іспыты, Уступная кампанія, Вышэйшая адукацыя, Адукацыя, Адукацыйныя ўстановы, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы