21:52 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Будынак БДУ

Пасада рэктара ВНУ ў Беларусі стане выбарнай

© Sputnik / Виктор Толочко
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
30 0 0

Кіраўнік Мінадукацыі распавёў дыпламатам аб “дарожнай карце” па інтэграцыі беларускіх ВНУ ў агульнаеўрапейскую адукацыйную прастору.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Нацыянальная сістэма вышэйшай адукацыі змяняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Балонскага працэсу: рэктараў ВНУ плануецца выбіраць, паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Новая сістэма пачне дзейнічаць з восені 2015 года. Кандыдат на рэктарскую пасаду будзе падаваць заяву ў савет ВНУ і прадстаўляць ўласную праграму развіцця навучальнай установы. Савет будзе яе разглядаць, і ў залежнасці ад вынікаў рэкамендаваць кандыдатуру міністэрству адукацыі для зацвярджэння. Рэгулятар будзе альбо згаджацца з прапановай ВНУ, альбо прадстаўляць сваю кандыдатуру.

"Гэта элемент дэмакратыі і выбару", — заявіў Жураўкоў ў панядзелак у Мінску на сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх замежных устаноў у рамках штогадовага семінара на базе Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Міністр таксама спаслаўся на патрабаванне кіраўніка дзяржавы звярнуць увагу на рэктарскі корпус з пункту гледжання ўзросту кіраўнікоў ВНУ і якасці іх працы.

Жураўкоў нагадаў, што ў сёлета Беларусь далучылася да Балонскага працэсу, і прыняла доўгатэрміновую "дарожную карту" па інтэграцыі нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі ў агульнаеўрапейскую адукацыйную прастору.

Адным з прынцыпаў яе функцыянавання з'яўляецца павышэнне самастойнасці ВНУ. Адной з тэм сустрэчы кіраўніка ведамства і дыпламатаў таксама стала пытанне нарошчвання экспартнага патэнцыялу беларускага сістэмы спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Тэги:
Адукацыйныя ўстановы, Вышэйшая адукацыя, Адукацыя, Міністэрства адукацыі РБ, Міхаіл Жураўкоў, Беларусь, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы