23:29 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Малюнак праца над Вікіпедыяй

“Вікіпедыю” могуць заблакаваць ў Расіі

© Flickr/ Giulia Forsythe
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
84 0 0

Прычынай блакавання можа стаць артыкул аб падрыхтоўцы наркотыкаў.

МІНСК, 24. жні — Sputnik. Раскамнагляд можа сёння заблакаваць інтэрнэт-энцыклапедыю "Вікіпедыя", паведамляюць РИА Новости са спасылкай на газету "Вести".

Рашэнне аб блакаванні паступіла ў Раскамнагляд ад Чарнаярскага раённага суда Астраханскай вобласці. Прычынай стаў артыкул у інтэрнэт-энцыклапедыі пра спосабы прыгатавання нарказмяшчальных рэчываў.

Рэсурс адмовіўся выдаляць гэты артыкул. Адзначаецца таксама, што "Вікіпедыя" функцыянуе на аснове пратаколу HTTPS — гэта значыць, абмежаваць доступ да асобнай старонцы энцыклапедыі немагчыма. З-за чаго пасля можа быць заблякаваны ўвесь сайт.

Рашэнне ў Раскамнаглядзе ўжо прынята, аднак ведамства па-ранейшаму мусіць вырашыць канфлікт з расійскім прадстаўніцтвам "Вікіпедыі" без радыкальных мер.

"Раскамнагляд разумее важнасць "Вікіпедыі" для грамадства. Можна лічыць дзеянні ведамства слабасцю або злоўжываннем паўнамоцтвамі, але ўсё ж-такі цяпер усе чакаюць, што інтэрнэт-энцыклапедыя выканае рашэнне суда. А то атрымліваецца, што сёння яны "акадэмічна" напішуць пра наркотыкі, заўтра "акадэмічна" пра формы суіцыду, а паслязаўтра апублікуюць ўвесь забаронены кантэнт", — цытуюць РИА Новости газету "Вести".

Тэги:
Наркотыкі, Грамадства, Інтэрнэт выдавецтва, Інтэрнэт, Наука і тэхналогіі, ІТ-тэхналогіі, Вікіпедыя, Расія, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы