02:00 19 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.48
  • 100 RUB3.14
Мітынг беларускай апазіцыі

МУС растлумачыла парадак выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга

© Sputnik / Иван Руднев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
9710

Для таго каб можна было браць БЧБ-сцяг на мерапрыемствы, ён павінен быць “зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку”.

МІНСК, 3 вер — Sputnik. Бел-чырвона-белы сцяг у Беларусі не забаронены, але заканадаўчыя нормы абмяжоўваюць яго выкарыстанне на некаторых масавых мерапрыемствах, заявілі ў міністэрстве ўнутраных спраў рэспублікі.

"У цяперашні час бел-чырвона-белы сцяг заканадаўствам Беларусі не вызначаецца ў якасці дзяржаўнага, палітычнага, гістарычнага ці іншага знака. Аднак афіцыйная забарона на выкарыстанне менавіта гэтага сцяга ў нормах заканадаўства адсутнічае", — гаворыцца ў адказе МУС, размешчаным на сайце "Артсядзiбы".

Зварот у міністэрства было накіравана пасля гісторыі з інтэрнэт-крамай symbal.by: у маладога чалавека пры аглядзе рэчаў перад фестывалем Greenfest знайшлі бел-чырвона-белыя сцягі і канфіскавалі іх, а ў офіс крамы з праверкай накіравалі ўчастковага.

"У той жа час у некаторых заканадаўчых актах ўтрымліваецца забарона на выкарыстанне сцягоў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, пры правядзенні асобных відаў масавых мерапрыемстваў", — тлумачыцца ў лісце.

МУС пры растлумачэнні гэтай нормы спасылаецца на закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", згодна з якім забараняецца карыстацца такімі сцягамі падчас правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання іх арганізатарам і ўдзельнікам, паведамляе сайт.

Падобныя абмежаванні таксама ўтрымліваюцца ў Палажэнні аб правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў, зацверджаным указам прэзідэнта ад 19.10.2010 № 542 "Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў" а таксама ў законе "Аб фізічнай культуры і спорце".

Бел-чырвона-белы сцяг — адзін з гістарычных нацыянальных сімвалаў беларусаў, афіцыйны сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі (1918-1919), у 1991-1995 гадах дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Беларуская апазіцыя выкарыстоўвае бел-чырвона-белы сцяг падчас сваіх мітынгаў і шэсцяў.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы