Мінскі Polo марафон: грамадскі транспарт у цэнтры хадзіць не будзе

© Flickr / Allison HargerЗнак прыпынку грамадскага транспарту
Знак прыпынку грамадскага транспарту - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ДУ “Сталічны транспарт і сувязь” мінчукам і гасцям сталіцы параілі ездзіць у цэнтр горада на метро.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Схема руху грамадскага транспарту ў Мінску ў Дзень горада будзе зменена з-за правядзення Мінскага Polo Марафону, паведамілі Sputnik ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Арыентыровачна, на цэнтральных вуліцах Мінска ў суботу грамадскі транспарт не будзе хадзіць з 05.30 да 15.00. Пры гэтым маршруты не будуць адменены, а пойдуць па іншых вуліцах — у аб'езд марафону.

Такім чынам, запланаваны наступныя змены:

  • рух аўтобусаў маршрутаў № 100, 115Э, 1063-ТК, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1280-ТК арганізуецца ад вул. Маскоўскай па вул. Талстога, пл. Мяснікова, вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці ў абодвух напрамках (з выкананнем на змененым участку ПП "Ленінградская", "Вакзал", "Свярдлова");
  • аўтобусаў маршрутаў № 18, 26 арганізуецца па вул. Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, прасп. Машэрава ў абодвух напрамках (з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку);
  • аўтобусаў маршруту № 57 арганізуецца па вул. Пуліхава, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, К.Цэткін, прасп. Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух напрамках (з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку);
  • аўтобусаў прыгараднага маршруту № 300Э, 1400-ТК ад АВ "Цэнтральны" арганізуецца па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, З. Бядулі, Казлова, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным напрамку — па прасп. Незалежнасці, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, Бабруйскай;
  • аўтобусаў маршрутаў № 1, 69, 119С арганізуецца ад прасп. Пераможцаў па вул. Сапёраў, Ціміразева, К.Цэткін, Бабруйскай да РК Бабруйская ў абодвух напрамках (з выкананнем на змененым участку прыпынкаў "Музычны тэатр", "Ціміразева", "Ігнаценкі");
  • аўтобусаў маршруту № 1056-ТК арганізуецца ад прасп. Пераможцаў па вул. Сапёраў, Ціміразева, К.Цэткін, Бабруйскай, Кірава, Свярдлова і далей па маршруце ў абодвух напрамках аўтобусаў маршрутаў № 23, 65 арганізуецца да РК "Гарадскі Вал" (без выезду на прасп. Незалежнасці);
  • аўтобусаў маршрутаў № 40, 50С арганізуецца ад вул. Маскоўскай па вул. Талстога, пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, Кальварыйскай у прамым напрамку, у зваротным напрамку — па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, Мяснікова і далей па маршрутах (з выкананнем на змененым участку прыпынкаў "Музычны тэатр", "Галантарэйная", "Сяндайскі сквер", "пл. Мяснікова");
  • аўтобусаў маршруту № 1212-ТК арганізуецца ад вул. Кальварыйскай па вул. Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйская і далей па маршруце ў абодвух напрамках
  • аўтобусаў маршрутаў № 73, 163 арганізуецца ад вул. Маскоўскай па вул. Талстога, пл. Мяснікова, вул. К.Цэткін, Ціміразева і далей па маршрутах у прамым напрамку, у зваротным напрамку — па вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, Мяснікова і далей па маршрутах (з выкананнем на змененым участку прыпынкаў "Музычны тэатр", "Ціміразева", "ст.м. Фрунзенская" (для маршрутаў № 73, 163), "Ігнаценкі", "Радыятарны завод" (для маршруту № 73));
  • аўтобусаў маршруту № 1073-ТК арганізуецца ад прасп. Пераможцаў па вул. Сапёраў, Ціміразева, Кальварыйская, Раманаўская Слабада, вул. Няміга і далей па маршруце ў абодвух напрамках;
  • аўтобусаў маршрутаў № 29, 44, 91, 136, 1051-ТК арганізуецца ад вул. М.Багдановіча па прасп. Машэрава, вул. Даўмана, Старавіленскім тракце, Арлоўскай і далей па маршрутах у абодвух напрамках (з выкананнем прыпынкаў "Выставачны комплекс" на змененым участку);
  • аўтобусаў маршрутаў № 24 (ад, вул. Куйбышава), № 38, 1146-ТК, 1346-ТК (ад, вул. М.Багдановіча) арганізуецца па прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, пл. Мяснікова, Талстога і далей па маршрутах у абодвух напрамках (з выкананнем на змененым участку прыпынкаў "Куйбышава", "прасп. Незалежнасці", "Казлова", "Свярдлова", "Ленінградская", "Вакзал");
  • аўтобусаў маршрутаў № 1053-ТК, 1153 —ТК ад вул. М.Багдановіча арганізуецца па прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова, Бабруйскай, К.Цэткін, прасп. Дзяржынскага і далей па маршрутах у абодвух напрамках;
  • аўтобусаў маршруту № 1152-ТК ад прасп. Незалежнасці арганізуецца па вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па маршруце ў абодвух напрамках; тралейбусаў маршрутаў № 12, 40 з боку прасп. Дзяржынскага арганізаваць па вул. К.Цэткін, Бабруйскай да РК Бабруйская ў абодвух напрамках, з боку вул. Куйбышава — адмяняецца;
  • тралейбусаў маршруту № 53 ад прасп. Дзяржынскага да пл. Бангалор арганізуецца па прасп. Жукава, Пушкіна, вул. Арлоўскай, Сурганава і далей па маршруце ў абодвух напрамках;
  • тралейбусаў маршрутаў № 29, 37 з боку вул. К. Чорнага арганізуецца па вул. Сурганава, Карастаянавай да ДС Карастаянавай, з боку КП Мяснікова — адмяняецца.

Акрамя таго, на тралейбусным маршруце № 22 будзе павялічана колькасць рухомага складу, а рух тралейбусаў маршруту № 46, аўтобусаў маршруту № 1024-ТК адмяняецца.

У Дзень горада арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту № 946С "ДС Зялёны Луг-6 — пл. Багушэвіча" з рухам па вул. Мірашнічэнкі, 1-ы зав. Кальцова, вул. Кальцова, М. Багдановіча, прасп. Машэрава, вул. Казлова, З.Бядулі, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, К.Цэткін вул. у абодвух напрамках з выкананнем ПП "Музычны тэатр", "Вакзал", "Ленінградская", "Свярдлова", "прасп. Незалежнасці", "Казлова", "Куйбышава" і далей на ўсіх прыпынкаў па трасе маршруту.

Ва ўстанове мінчукам і гасцям сталіцы параілі ездзіць у цэнтр горада на метро.

Стужка навiн
0