23:06 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Крама Лакамка

Карэнныя мінчукі пра закрыццё "Лакамкі": бывайце, журавіны ў глазуры

© Sputnik/ Елена Васильева
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
22230

З першага кастрычніка закрываецца легендарная "Лакамка" на праспекце Незалежнасці.

Алена Васільева, Sputnik.

З нагоды закрыцця магазіна Sputnik зрабіў апытанку сярод карэнных мінчукоў і чакаў, што закрыццё "Лакамкі" стане для іх калі не ўдарам, дык прычынай для лёгкага настальгічнага суму, але памыліўся.

Адам Глобус, пісьменнік

— Каб яна была "Ласунак", я б яе бараніў. А калі яна "Лакамка" — то не. Вось так жорстка. Тым больш, кава там была кепская, ваду не кіпяцілі — вып'еш, і растроіцца страўнік. Не было стыля, таму для мяне зачынілася — і ладна. Вось калі б Цэнтральная кнігарня зачынілася, я б непакоіўся. За Цэнтральны ўніверсам перажываў бы, за ГУМ, а ў "Лакамцы" ніколі не збіраліся блізкія мне людзі.

Не за кожную краму трэба чапляцца. У нас шмат цікавых крамаў: ёсць, напрыклад, "Прырода" з акварыумнымі рыбкамі. І для шматлікіх мінчукоў "Прырода" звязаная з дзяцінстваі. Месца становіцца важным, калі людзі туды прыходзяць проста пагаварыць, пастаяць. А калі гаворка пра просты гандаль, дык і нечага абмяркоўваць.

Продавец в Лакомке
© Sputnik/ Елена Васильева
Прадавец у краме

Я шмат што буду ў Мінску абараняць, але не "Лакамку". Ёсць месцы, якія сапраўды трэба абараняць — помнікі, напраклад, а ёсць тыя, на якіх не варта зацыклівацца. Мне нават крамы "Рыба" на Карла Маркса не шкада — нейкая неахайная яна была. Не шкада мне і цудоўная крамы "Кадар "з фотаапаратамі на праспекце — ну сышлі плёначныя фотаапараты, што ж рабіць. Ці, напрыклад, была культавая крама "Тытунь" з дарагім тытунём і люлькамі, і што ж нам — плакаць?

У мяне бязлітасная прафесія — па адукацыі я манументаліст, а архітэктарам каб будаваць, трэба і зносіць. Усе надта непакояцца з-за "Лакамкі", проста на смерці надта проста рабіць піяр, у той час як смерць крамы — натуральны працэс. Ёсць рэчы, за якія варта змагацца: я сам працаваў на рэстаўрацыі Траецкага прадмесця, мае хлопцы выдатна аднавілі жывапіс у царкве Пятра і Паўла. Пра гэта трэба гаварыць, а цукеркі, якія прадавалі ў "Лакамке", можна лёгка набыць у іншай краме.

Кацярына Марголь, рэдактар

— Мне надта шкада гэтага магазіна — вельмі душэўна там было. Калі да святаў патрабаваўся ленінградскі або кіеўскі торт, заўсёды ехала ў "Лакамку" — таму што там усё самае свежае. І калі куды-небудзь за мяжу адпраўлялася і патрэбен быў салодкі прэзент для сяброў — таксама ў "Лакомку" па журавіны ў глазуры і па зефір ішла. Гэта ўсё, вядома, можна і ў іншых крамах купіць, але ў "Лакомке" выбар велізарны, усё самае свежае. І гэты пах цукерак — мне чамусьці ў "Лакамке" заўсёды пахне сталічнымі цукеркамі, такі вельмі беларускі водар — шакалад і алкаголь. Тут не трэба нейкай складанай гісторыі — проста душэўны магазін з добрым асартыментам свежых прысмакаў, на які ніколі не было нараканняў. Усё, як мне здавалася, прама з фабрыкі, а вось у маім гастраноме на раёне можна купіць ўсохлых зефір і патрэсканыя мармелад.

Покупатель Лакомки
© Sputnik/ Елена Васильева
"Ласунак"

Саша Філіпенка, пісьменнік

— У мяне няма ніякіх дзіцячых успамінаў пра "Лакамку", я нават не ведаю, чаму яна закрываецца — пэўна, нейкія фінансавыя прычыны. Гэта нармальна, калі адзін бізнес выкупае іншы. У Мінску закрываюцца шмат якія месцы, прывозіш сяброў у горад і водзіш іх па ўяўным Мінску — расказываеш, вось тут было гэта, тут — гэта, і тая самая сітуацыя прымальная для шмат якіх гарадоў, не толькі для Мінску, для Парыжу, Пецербургу. У горада хапае большых праблемаў, чым закрыццё крамы з цукеркамі.

Вось чаго б мне было шчыра шкада — дык гэты "Казачнага замка" на праспекце, памятаю яго з дзяцінства. Там было цудоўнае марозіва, але ўсе дзеці хадзілі туды таму, што ўнутры была вялізная гаворачая электрычная варона! Мне шкада, што той вароны больш няма. Пэўна, ёсць людзі, для якіх "Лакамка" — такі ж успамін з дзяцінства, як для мяне — варона.

 

 

Тэги:
Грамадства, Штучны гандль, Спажывецкія тавары і паслугі, Спажывецкія тавары, Увесь свет, Мінск, Беларусь, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы