Мінчане не дагадзілі вясковай школе: сталічных настаўнікаў звальняюць

© Sputnik / Марина СеребряковаВ классе
В классе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінулым летам два мінчаніна добраахвотна ўладкаваліся ў вясковую жыліхаўскую школу – кажуць, без усялякае карысці. Але ж зараз над імі навісла пагроза звальнення.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. У мінулым годзе ў вясковую школу ў мястэчка Жыліхава ўладкаваліся на працу мінчане Сяргей Бародзіч і Зміцер Макарчук. Настаўнікі кажуць, што ў Жыліхава прыехалі выключна з бескарыснага намеру падняць вясковую школу. Яшчэ паўгады таму мінчане цалкам задавальнялі кіраўніцтва школы — маўляў, актыўныя і дзецям падабаюцца. Але зараз над Сяргеем і Зміцерам навісла пагроза звальнення.

Настаўнікі з самага пачатку сваю працу ў Жыліхава ўспрымалі як эксперымент. Яшчэ да таго, як уладкаваліся ў школу, вялі ўласны блог пра педагогіку, у прыехаўшы сюды, пачалі апісваць будні вясковага настаўніка. Але ж дырэктар, прымаючы іх на працу, пра блог не ведала. Адкрыўшы для сябе запісы настаўнікаў, кіраўніцтва, відавочна, зразумела, што мінчане для вясковай школы і нязручныя, і ў пэўнай ступені нават небяспечныя.

У выніку настаўнікамі зацікавіўся нават "Беларусьфільм" — кінастудыя прапанавала Сяргею і Зміцеру прыняць удзел у здымках дакументальнага фільму. З мая за настаўнікамі след у след ішлі аператары "Беларусьфільма", а праз месяц у школе настаўнікам паведамілі — кантракт з імі не працягваць не будуць. За настаўнікаў намагаліся заступіцца вучні, развярнулі на школьным свяце плакат "Дмитрий Маратович, не уходите!", пачалі збіраць подпісы бацькоў, якія таксама хацелі, каб іх дзяцей вучылі адданыя мінчане.

Стужка навiн
0