08:10 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Будаўнікі станцыі метро Хадынскае поле ў Маскве

Беларусы будуць будаваць маскоўскае метро

© Sputnik/ Илья Питалев
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
64 0 0

Мінскметрапраект атрымаў кантракт на бліжэйшыя тры гады, кошт якога складае больш за $ 140 мільёнаў.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Маскоўскія ўлады будуць супрацоўнічаць з кампаніямі з Беларусі пры будаўніцтве метро, паведаміў у аўторак журналістам намеснік мэра расійскай сталіцы па пытаннях горадабудаўнічай палітыкі і будаўніцтва Марат Хуснулін.

"Мы на будаўніцтва метро прыцягнулі ўсіх, хто ўмее і хоча развіваць яго. З Беларусі ў нас працуе кампанія "Мінскметрапраект", яны закантрактаваныя на бліжэйшыя тры гады. Мы сумесна з беларусамі стварылі прадпрыемства па будаўніцтву метро, аб'ём кантракту — каля 10 мільярдаў рублёў на бліжэйшыя тры гады", — сказаў Хуснулін.

Паводле яго слоў, улады Масквы таксама дамовіліся з калегамі з Беларусі, што частка жалезабетонных вырабаў для метро будуць вырабляцца ў гэтай краіне і пастаўляцца ў Расію.

Заммэра падкрэсліў, што і ў далейшым Масква будзе развіваць узаемадзеянне ў сферы будаўніцтва з беларускімі кампаніямі.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы