08:07 17 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.18
Святлана Бень

"Про любовь/Про любов/Пра любоў" – антываенны кліп на трох мовах

© Photo : Андрэй Давыдчык
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
102 0 0

Гурт Naka прадставіла кліп на кампазіцыю "Про любовь". Песню на трох мовах на словы і музыку Насты Шпакоўскай выканалі разам з групай Святлана Бень з "Серебряной свадьбы" і Ганна Хітрык з гурта Sounduk.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. Учора стваральнікі песні "Про любовь/Про любов/Пра любоў" прадставілі грамадскасці кліп. Над відэаверсіяй песні працавалі рэжысёр Арцём Лобач, аператар Аляксандр Алейнікаў і мастак Насця Шостак.

Прэм'ера песні "Про любовь/Про любов/Пра любоў" прайшла ў інтэрнэце ў чэрвені. Трэк, напісаны лідэрам калектыву зімой, быў пераведзены на ўсходнеславянскія мовы беларускім паэтам Андрэем Хадановічам і ўкраінскай журналісткай Дашай Кветкінай з Марыўпаля.

Зараз група Naka рыхтуе да выдання першы ў гісторыі цалкам беларускамоўны альбом. Ужо вядомая ягоная назва — "Мая Малітва". У сеціве ён павінен з'явіцца ў канцы лістапада. Вялікая прэзентацыя альбома пройдзе ў Мінску ў клубе Re: Public 18 сакавіка.

Тэги:
Naka, Серебряная свадьба, Святлана Бень, Мінск

Галоўныя тэмы