Недахоп зеляніны на захадзе сталіцы кампенсуюць Мінскім морам

Падпісацца
Паводле звестак галоўнага архітэктара сталіцы, у заходніх раёнах горада на аднаго мінчука прыпадае толькі 10-15 квадратных метраў зялёных насаджэнняў.

МІНСК, 14 кас — Sputnik. Нарматыў забяспечанасці жыхароў сталіцы ў новым Генеральным плане развіцця Мінска перагледжаны ў бок змяншэння, паведаміў журналістам у сераду галоўны архітэктар УП "Мінскграда" Аляксандр Акенцьеў.

У сталіцы распачаліся грамадскія абмеркаванні генплана, якія працягнуцца да 5 лістапада. Мінчукі могуць азнаёміцца з ім у будынку "Мінскграда" (Мінск, вул. Камсамольская, 8) і ўнесці свае прапановы па яго ўдасканаленні.

"Нарматыў забяспечанасці зялёнымі насаджэннямі перагледжаны — ён паніжаны з 21 да 17 квадратных метраў на чалавека", — сказаў Акенцьеў.

Пры гэтым ён таксама паведаміў, што асабліва складаная сітуацыя склалася ў Каменнай горцы, Сухарава і Малінаўцы.

"На жаль, вымушаны канстатаваць, што многія раёны ў заходняй частцы Мінска настолькі забудаваны, што мы зможам забяспечыць іх толькі парадку 10-15 метрамі зеляніны на чалавека", — адзначыў архітэктар.

На думку Акенцьева, недахоп зялёных насаджэнняў жыхарам заходняй частцы сталіцы можа кампенсаваць блізкасць Мінскага мора і лясной тэрыторыі ў раёне санаторыя "Крыніца", якія згодна з генеральным планам таксама прапануецца ўключыць у гарадскія межы. 

Стужка навiн
0